Слуцкая акруга

акруга СССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Слу́цкая акру́гаадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, якая існавала зь ліпеня 1924 году да 6 чэрвеня 1927 году і з 21 чэрвеня 1935 году па 20 лютага 1938 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Слуцак.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Акруга ў 1924—1927

Слуцкая акруга была ўтвораная 17 ліпеня 1924 году[1] і ўлучала 7 раёнаў: Вызьненскі (Чырвонаслабадзкі), Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі і Старобінскі[2]. Была скасаваная 6 чэрвеня 1927 году[3]. Яе тэрыторыя тым часам была разьдзеленая паміж Бабруйскай і Менскай акругамі.

Паводле перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 309,4 тыс. чалавек, зь іх ліку беларусаў — 90,0%, габрэяў — 6,7%, расейцаў — 1,4%, палякаў — 1,3%.

Remove ads

Пагранічная акруга 1935—1938 гадоў

Зноў акруга была ўтвораная 21 чэрвеня 1935 году ў якасьці пагранічнай акругі (якія ў тыя часы ствараліся ўздоўж заходняй граніцы СССР). Акруга ўлучала 6 раёнаў: Вызьненскі (Чырвонаслабадзкі), Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі і Старобінскі.

Была скасаваная 20 лютага 1938 году ў сувязі з увядзеньнем абласнога падзелу ў саюзных рэспубліках СССР.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads