Камэта Чурумава — Герасіменкі
камэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камэ́та Чуру́мава — Герасіме́нка, ці афіцыйна 67P/Чурумава — Герасіменка (па-ангельску: 67P/Churyumov–Gerasimenko) — кароткапэрыядычная камэта з пэрыядам звароту 6,6 гадоў.
Remove ads
Адкрыцьцё
Камэта Чурумава — Герасіменка была адкрытая 23 кастрычніка 1969 року Клімам Чурумавым у Кіеве на фотапласьцінках іншай камэты — 32P/Комас Сола, зьнятых Сьвятланай Герасіменка у верасьні ў Алма-Ацінскай абсэрваторыі (першы здымак, на якім бачная камэта, быў зьняты 20 верасьня 1969)[1]. Ён выявіў яшчэ адну камэту бліжэй да краю фатаздымку, аднак спачатку палічыў яе фрагмэнтам камэты Комас Сола. Пры вывучэньні наступных фатаздымкаў было высьветлена, што гэты аб’ект рухаўся па іншай траекторыі і такім чынам зьяўляецца самастойнай камэтай.
Remove ads
Гісторыя вывучэньня
Пры разьліках траекторыі камэты Чурумава — Герасіменка было выяўлена, што яе арбіта неаднаразова зьмянялася. Да 1959 року пэрыгелі камэты знаходзіўся на адлегласьці каля 2,7 а. а. ад Сонца. Затым у выніку гравітацыйнага ўзьдзеяньня Юпітэру гэтая адлегласьць скарацілася да 1,29 а. а., якой і застаецца па гэты дзень[2].
12 сакавіка 2003 у рамках падрыхтоўкі місіі ЭКА «Разэта» з дапамогай касьмічнага тэлескопу «Габл» былі зробленыя фатаздымкі камэты, паводле якіх быў пабудаваны ейны трохмерны малюнак. Былі вызначаны памеры ядра камэты — 3×5 км.
2 сакавіка 2004 року стартаваў касьмічны апарат «Разэта», галоўнай мэтай якога зьяўляецца вывучэньне камэты Чурумава — Герасіменка. Апарат дасягнуў камэты ўлетку 2014 року. Ад яго аддзяліўся спускальны апарат «Філы», які зьдзейсьніў пасадку 12 лістапада 2014 а 19:05 паводле беларускага часу[3].
Месца пасадкі зонду на «галаве» каметы, зацьверджанае 14 кастрычніка 2014, атрымала назву «Агількія» (па-лацінску: Agilkia) — па назове востраву на Ніле, на які былі перанесены культавыя старажытнаэгіпецкія збудаваньні з востраву Філы перад затапленьнем апошняй пры будаўніцтве Асуанскай плаціны[4].
«Разэта» запісала незвычайныя ваганьні магнітнага поля камэты, якія пасьля паскарэньня ў 10 тысяч разоў былі ператвораныя ў гук, даступны чалавечаму вуху[5][6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads