Клім Чурумаў

Украінскі астраном From Wikipedia, the free encyclopedia

Клім Чурумаў
Remove ads

Клім Іва́навіч Чуру́маў (па-ўкраінску: Клим Іванович Чурюмов; 19 лютага 1937, Мікалаеў, УССР — 15 кастрычніка 2016, Харкаў, Украіна) — савецкі і ўкраінскі астраном. Кіраўнік Кіеўскага плянэтарыю, чалец нацыянальнай і Нью-Ёрскай акадэміяў навук ды Міжнароднага астранамічнага зьвязу[3].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Чацьверты з васьмі дзяцей Івана Іванавіча і Антаніны Міхайлаўны Чурумавых. Ягоны бацька зьнік бязь вестак(en) у 1942 року падчас II сусьветнай вайны[4].

У 1949 сям’я Чурумавых пераехала зь Мікалаева ў Кіеў. Скончыўшы сем клясаў, Клім паступіў у чыгуначны тэхнікум, які скончыў у 1955 з адзнакай і атрымаў рэкамэндацыю працягнуць адукацыю.

Ён паступіў на фізычны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1960 року. Пасьля гэтага ён быў пасланы на палярную геафізычную станцыю ў бухце Ціксі Якуцкай АССР, дзе займаўся вывучэньнем канцавосных зьзяньняў, зямных токаў і ёнасфэры.

Вярнуўшыся ў 1962 у Кіеў, Чурумаў уладкаваўся на працу на завод «Арсэнал», дзе займаўся распрацоўкай аптычных кампанэнтаў для савецкіх касьмічных праграмаў[5].

Пасьля Клім Іванавіч скончыў асьпірантуру Кіеўскага ўнівэрсытэту (па спэцыяльнасьці «астрафізыка») і застаўся працаваць на факультэце астраноміі. Сярод ягоных абавязкаў было назіраньне за камэтамі ў абсэрваторыі Кіеўскага ўнівэрсытэту, астранамічныя экспэдыцыі ў высакагорныя раёны Цэнтральнай Азіі, на Каўказ, у Сыбір, Прыморскі край, Чукотку і Камчатка.

У 1969 экспэдыцыя ўнівэрсытэту з трох чалавек (сярод якіх былі Клім Чурумаў і Сьвятлана Герасіменка) была накіраваная ў алма-ацінскую астрафізычную абсэрваторыю дзеля назіраньня за пэрыядычнымі камэтамі. У 1972 Чурумаў абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Дасьледаваньне камэтаў Ікея — Сэкі (N/1967n), Хонда (С/1968), Тага — Сата — Касака (C/1969 T1) і новай пэрыядычнай камэты Чурумава — Герасіменкі з фатаграфічных назіраньняў».

У 1993 Клім Чурумаў абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Эвалюцыйныя фізычныя працэсы ў камэтах» у Інстытуце касьмічных дасьледаваньняў Расейскай акадэміі навук.

З 1998 працуе прафэсарам у КНУ імя Шаўчэнкі.

Са студзеня 2004 — дырэктар Кіеўскага плянэтарыю.

Remove ads

Узнагароды

  • Ордэн «За заслугі» III, II ступеняў

Ягоная імя носяць пэрыядычная камэта 67P/Чурумава — Герасіменкі, непэрыядычная C/1986 N1 Чурумава — Саладоўнікава[6][7], астэроід 2627 Чурумаў. Малая плянэта 3942 Чурыванія названая ў гонар бацькі і брата Кліма Чурумава — Іванаў Іванавічаў[8], яшчэ адна малая плянэта 6646 Чуранта — у гонар маці[9].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads