Канбэра
сталіца Аўстраліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канбэ́ра (па-ангельску: Canberra) — сталіца Аўстраліі, знаходзіцца на рацэ Малонгла ў Аўстралійскіх Альпах на вышыні 550—700 мэтраў над узроўнем мора на поўначы Тэрыторыі фэдэральнай сталіцы. Горад быў заснаваны ў 1913 годзе. Па плошчы Канбэра — гэта восьмы горад у Аўстраліі. У аснове пляну разьвіцьця гораду — сыстэма плошчаў і разьмешчаных вакол іх радыяльных і кальцавых вуліц. Раёны Канбэры аддзеленыя адзін ад аднаго паркавымі зонамі і зьвязаныя сеткай аўтамабільных дарогаў і мастамі. Гарадзкія будынкі не перавышаюць 10—11 паверхаў (канструяваньне будынкаў вышэй гэтага забароненая заканадаўствам).
Remove ads
Да адмысловых месцаў гораду можна аднесьці помнікі і дзяржаўныя ўстановы: Дом ураду (афіцыйная рэзыдэнцыя губэрнатара Аўстраліі), Дом парлямэнту, Вярхоўны суд, вайсковы мэмарыял, Нацыянальная галерэя, Каралеўскі манэтны двор Аўстраліі, Аўстралійская нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны музэй і Нацыянальны ўнівэрсытэт.
Remove ads
Мінуўшчына
6—7 лістапада 1989 году ў Канбэры адбылася 1-я сустрэча міністраў замежных справаў 12 дзяржаваў Ціхага акіяну дзеля прасоўваньня Азіяцка-Ціхаакіянскай эканамічнай супрацы[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads