Царства Польскае
дзяржаўнае ўтварэньне ў складзе Расейскай імпэрыі ў 1815—1917 роках From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ца́рства По́льскае (Польскае каралеўства, Кангрэсавая Польшча, «кангрэсоўка», па-расейску: Царство Польское, па-польску: Królestwo Polskie, Królestwo Kongresowe, Kongresówka, Carstwo Polskie) — залежная тэрыторыя ў Эўропе, якая знаходзілася ў вуніі з Расейскай імпэрыяй з 1815 па 1831 гады. У 1831 г., пасля паразы Лістападаўскага паўстання, Царства Польскае было непасрэдна ўключана ў склад Расейскай імпэрый ў яе складзе. У 1864 годзе, пасьля паразы Студзеньскага паўстаньня, расейскі цар пазбавіў Каралеўства Польскае слядоў аўтаноміі, таму край стаў звычайнай тэрыторыяй Расейскай імпэрый і атрымаў назву «Прывісьлянскі край».
![]() | У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Пасьля Венскага кангрэса Расея атрымала Царства Польскае, Прусія — Вялікае герцагства Пазнанскае, Аўстрыя — Галіччыну.
Ад гэтага кангрэсу ўтвораныя неафіцыйныя назвы тэрыторыі «кангрэсавая Польшча» (па-польску: Królestwo Kongresowe) і «кангрэсоўка» (па-польску: Kongresówka).
Remove ads
Разьмяшчэньне
Царства Польскае займала цэнтральную частку Польшчы: Варшава, Лодзь, Каліш, Сувалкі. Плошча 127 тыс. км², насельніцтва 2,7 млн чал. (1816).
Адміністрацыйны падзел

Remove ads
Палітыка
Польшча была зьвязаная з Расеяй асабістай уніяй. Главой дзяржавы быў Цар Польскі (польск. Król Polski, Car Polski). Царамі Польскімі ў гэты пэрыяд станавіліся імпэратары Расеі. Першапачаткова меркавалася, што для таго, каб заняць польскі трон, яны абавязкова павінны каранавацца ў Варшаве, аднак у рэальнасьці гэта зрабіў толькі Мікалай I у 1829 годзе. У 1831 г. Царства Польскае было ўключана непасрэдна ў Расійскую дзяржаву на аснове аўтаноміі.
Аўтаномія і любыя сляды незалежнасці Каралеўства Польскага былі скасаваныя ў 1864 годзе, калі край быў ужо рэгулярнай часткай Расійскай дзяржавы і была створана другая назва «Прывіслянскі край». У 1867 г. было зацьверджана Палажэньне аб губэрнскім і павятовым кіраваньні, у адпаведнасьці зь якім Царства Польскае было падзеленае на 10 губэрняў па тыпе расейскіх. У 1866—1871 гг. былі скасаваныя адзіныя органы кіраваньня Польшчай — Дзяржаўная рада, Адміністрацыйная рада, урадавыя камісіі і Выканаўчы камітэт. Польскае каралеўства як аўтаномная дзяржаўная адзінка фактычна перастала існаваць, ператварыўшыся ў Прывісьлінскі край, які складаўся з уніфікаваных па расейскім узоры губэрняў. Аналягічныя мерапрыемствы праводзіліся і ў сфэры заканадаўства: у 1866 г. на Польшчу было распаўсюджанае дзеяньне расейскага крымінальнага кодэксу, у 1875 г. судаводзтва было перакладзена на расейскую мову.
Сталіца — Варшава.


Намесьнікі Царства Польскага
- 22 сакавіка 1832 — 20 студзеня 1856 — генэрал-ад'ютант, генэрал-фэльдмаршал Іван Паскевіч
- 20 студзеня 1856 — 18 траўня 1861 — генэрал-ад'ютант, генэрал ад артылерыі Міхаіл Гарчакоў
- 16 траўня 1861 — 1 жніўня 1861 — генэрал ад артылерыі Мікалай Сухазанет, в. а.
- 6 жніўня 1861 — 9 кастрычніка 1861 — генэрал-ад'ютант, генэрал ад кавалерыі Карл Ламбэрт
- 9 кастрычніка 1861 — 16 чэрвеня 1862 — генэрал ад інфантэрыі Аляксандар Лідэрс
- 16 кастрычніка — 27 кастрычніка 1861 — генэрал ад артылерыі Мікалай Сухазанет, в.а.
- 16 чэрвеня 1862 — 19 кастрычніка 1863 — генэрал-ад'ютант, генэрал-адмірал вялікі князь Канстанцін Мікалаевіч
- травень 1863 — 6 студзеня 1874 — генэрал-ад'ютант, генэрал-фэльдмаршал, граф Фёдар Бэрг.
Remove ads
Царства Польскае і Беларусь
У Сувалцкую губэрню ўваходзілі паўночна-заходнія землі сёньняшняга Гарадзенскага раёну Беларусі (г. зв. Сапоцкіншчына).
Гэта абумовіла адрознасьць ад агульнабеларускага ў разьвіцьці гэтай тэрыторыі. Гэтак, напраклад, уніяцтва было тут скасавана толькі ў 1870-х, а большасьці жыхароў, не жадаючы пераходзіць у праваслаўе, выбрала пасьля 1905 году рыма-каталіцтва.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads