Сувалкі
места ў Падляскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сува́лкі (польск. Suwałki) — места ў Польшчы, на рацэ Чорнай Ганчы. Адміністрацыйны цэнтар мескай гміны і Сувальскага павету Падляскім ваяводзтве. Насельніцтва на 2017 год — 69 554 чалавекі.
Сувалкі — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму ратуша, збор эвангелісцкі, Катэдральны касьцёл і Прачысьценская царква, помнікі архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Сувалкі датуецца 1688 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва і знаходзіліся ў валоданьні ордэна камэдулаў. Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 годзе і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі Падляшша і мазурамі.
26 красавіка 1710 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны выдаў прывілей на заснаваньне места ў Сувалках. У 1720 годзе места атрымала Магдэбурскае права і герб: тры пагоркі, сярэдні вянчае крыж з надзетай на яго каронай, з бакоў пагоркаў выявы Сьвятога Рамуальда і Сьвятога Роха[1]. Таксама мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сувалкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1816 годзе сталі сталіцай ваяводзтва Царства Польскага (з 1867 году — цэнтрам гебэрні).
На 1800 год у Сувалках было 214 будынкаў, на 1827 год — 235. На 1857 год у месьце было 152 мураваныя і 797 драўляных будынкаў. У канцы XIX ст. у Сувалках дзеялі касьцёл, царква, збор эвангеліскі і малітоўны дом, працавалі 2 гімназіі і 3 пачатковыя школы, шпіталі — хрысціянскі, іўдзейскі і вайсковы, прытулак для бедных.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сувалкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сувалкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павету Беластоцкага ваяводзтва.
За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Сувалкі знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1999 гадох Сувалкі былі цэнтрам Сувальскага ваяводзтва.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 1184 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 2116 чал.; 1857 год — 11 273 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2017 год — 69 554 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Забудова гістарычная (XIX — XX стагодзьдзі; фрагмэнты)
- Збор эвангелісцкі (1838–1841)
- Касьцёл Сьвятога Аляксандра (1825)
- Могілкі: каталіцкія, мусульманскія, праваслаўныя, юдэйскія, эвангелісцкія
- Ратуша (1844)
- Царква Аляксандра Неўскага (1900; мураўёўка, перабудаваная пад касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1838—1840; цяпер касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса)
- Царква Ўсіх Сьвятых (1892)
- Чыгуначная станцыя (1896)
Страчаная спадчына
- Сынагога Вялікая (1821)
Галерэя
- Краявіды Сувалкаў
- Ратуша
- Катэдральны касьцёл
- Збор
- Былая царква-мураўёўка
- Былая Прачысьценская царква
- Царква Ўсіх Сьвятых
- Музэй
- Чыгуначная станцыя
Месты-сябры
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads