Пётркаў Трыбунальскі
места з павятовымі правамі ў Лодзінскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётркаў Трыбунальскі (па-польску: Piotrków Trybunalski) — горад на правах павету ў цэнтральнай частцы Польшчы. Уваходзіць у склад Лодзінскага ваяводзтва, адміністрацыйны цэнтар Пятркоўскага павету (не ўваходзіць у яго склад). Вядомы з 1217 году. На 31 сьнежня 2021 году ў горадзе налічвалася 68 270 жыхароў[1]. Ён другі (пасьля Лодзі) горад у ваяводзтве па колькасьці насельніцтва, а таксама 50-ы па колькасьці насельніцтва сярод усіх гарадоў Польшчы[2].
Адлегласьць па прамой паміж гарадамі Пётркаў Трыбунальскі — Менск 585 км, да Варшавы — 128 км[3].
Remove ads
Эканоміка
Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамысловасьць[4]:
- шкляная (1-е месца ў краіне),
- машынабудаўнічая
- горныя,
- шкларобныя,
- дарожныя машыны,
- харчовая (малочная,
- мукамольная,
- піваварная,
- па перапрацоўцы агародніны),
- дрэваапрацоўчая, будаўнічых матэрыялаў,
- шавецкая,
- папяровая.
Адукацыя
У горадзе дзейнічае філіял Лодзкага ўнівэрсытэту[4].
Славутасьці
Музэі. Архітэктурныя помнікі XIV—XVIII стагоддзяў: каралеўскі замак (1511—1519), касьцёлы, кляштары, капліцы[4].
Вядомыя асобы
- Ежы Антаневіч (1919—1970) — польскі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук.
- Васіль Тарасенка (1899—1972) — беларускі археоляг.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads