Канстанцін Саньнікаў
беларускі савецкі рэжысэр, актор From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанці́н Мікала́евіч Са́ньнікаў (30 траўня 1896 — 12 ліпеня 1965) — беларускі і савецкі рэжысэр, актор. Народны артыст БССР (1949). Ляўрэат двух Сталінскіх прэмій (1948, 1952). Сябра ВКП (б) з 1941 году. Дзед Андрэя Саньнікава.
Remove ads
Біяграфія
К. М. Саньнікаў нарадзіўся 30 траўня 1896 году ў Рагачове (Гомельская вобласьць). Пачаў сцэнічную дзейнасьць у 1916 годзе. З 1926 году актор БелАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску. З 1932 году кіраваў Беларускім трэцім дзяржаўным тэатрам. З 1937 году ў БелАДТ імя Я. Купалы, у 1948—1952 гадах — яго мастацкі кіраўнік. З 1947 году выкладаў у БТМІ (з 1960 году — прафэсар).
К. М. Саньнікаў памёр 12 ліпеня 1965 г. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.
Remove ads
Творчасьць
- 1939 — „Згуба ваўка“ Э. Л. Самуйленка
- 1947 — „Канстанцін Заслонаў“ А. І. Маўзона
- 1950 — „Пяюць жаваранкі“ К. Крапівы
- 1954 — „Прабачце, калі ласка!“ А. Я. Макаёнка
- 1955 — „Зыкаў“ М. Горкага
- 1956 — „На крутым павароце“ К. Л. Губарэвіча
- 1958 — „Людзі і д’яблы“ К. Крапівы
- 1959 — „Сьмерць ваяводы“ Ю. Славацкага
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads