Тэатральны рэжысэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тэатральны рэжысэр — асоба ў тэатры, якая паводле сваёй творчай задумы кіруе работай усіх удзельнікаў пастаноўкі (актораў, сцэнографа, кампазітара і інш.), зьнітоўвае ўсе элемэнты спэктаклю і падпарадкоўвае іх раскрыцьцю ідэйна-мастацкай сутнасьці драматычнага твору. Рэжысэрская задума ўключае ідэйнае вытлумачэньне (інтэрпрэтацыю) п’есы, вызначэньне яе жанру, стылю і адпаведна манэру акторскага выкананьня, характарыстыку пэрсанажаў, вырашэньне спэктаклю ў часе і прасторы (тэмп, рытм, мізансцэны, арганізацыя сцэнічнай пляцоўкі), а таксама прынцыпы мастацкага афармленьня спэктаклю (з мастаком і кампазітарам)[1].

У залежнасьі ад асаблівасьцей п’есы, яе тэмы, ідэі, жанру, стылю і іншагавынікае форма спэктаклю. Галоўная сфэра дзейнасьці ў рэжысэрскім мастацтве — работа рэжысэра з акторам на рэпэтыцыі над увасабленьнем пастановачнай задумы спэктаклю. Адносіны паміж рэжырам і акторам у працэсе работы маюць характар творчага ўзаемадзеяньня. Рэжысэрскае мастацтва прайшло шлях ад спалучэньня ў адной асобе драматурга, выканаўцы і рэжысэра да трансфармацыі рэжысэра як асноўнага творчага інтэрпрэтатара і арганізатара сцэнічнага твора[1].

Remove ads

Гісторыя

Рэжысэрскае мастацтва ў сучасным разуменьні ўзьнікла ў канцы XIX ст..

Дынамічнаму разьвіцьцю рэжыэрскага мастацтва садзейнічалі расейскі рэжысэр Канстанцін Станіслаўскі (гл. сістэма Станіслаўскага), Уладзімер Неміровіч-Данчанка (стваральнік школы рэжысэрскага і акторскага майстэрства), Усевалад Мэергольд (прынцыпы ўмоўнага тэатра, біямэханіка, адкрытая палітычныя тэндэнцыйнасьць, экспэрымэнты ў форме спэктакля і г. д), Я. Вахтангаў (сінтэз рэжысёрскіх пошукаў Станіслаўскага і Меерхольда), А. Таіраў (імкненне да арганічнага суіснавання ўсіх элементаў сцэнічнага мастацтва: слова, спеваў, пантамімы, танца і г. д.) і інш[1].

Remove ads

Беларусь

На Беларусі ў народныя тэатры (паказах скамарохаў, батлейкі, народныя драмы) своеасаблівым рэжысэрам была народныя традыцыя, якой прытрымліваліся ўсе ўдзельнікі прадстаўленняў[1].

Станаўленне рэжысэрскага зьвязана з тэатральнай дзейнасьцю ў 18401850-я гады. Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (гл. тэатр Дуніна-Марцінкевіча), у першай палове XX ст. з творчасьцю І. Буйніцкага, Аляксандра Бурбіса, Флярыяна Ждановіча, Уевалада Фальскага. Яны апіраліся на народныя тэатральныя традыцыі: стваралі сінт. па характары паказы, у якіх шырока выкарыстоўвалі музычную і харэаграфічную народную творчасьць; іх спэктаклі вызначаліся моцным нацыянальным зьместам, жыцьцёвай верагоднасьцю, дакладнасьцю народных характараў і побыту. Традыцыі беларускага народнага тэатру, Першай беларускай трупы Буйніцкага прадаўжалі Флярыян Ждановіч і Уладзіслаў Галубок. Параўнальна вялікую ўвагу яны аддавалі раскрыцьцю сацыяльнага зьместу твора, яго ідэйна-мастацкаму гучаньню, імкнуліся да больш глыбокай псыхалягічнай распрацоўкі вобразаў. Прыкметна паўплывала на разьвіцьцё беларускага рэжысэрскага мастацтва сыстэма Станіслаўскага. Традыцыі расейскай рэалістычнай школы з прынцыпамі беларускага народнага тэатру спалучаў у сваёй творчасьці Еўсьцігней Міровіч, які ўмела садзейнічаў раскрыцьцю творчай індывідуальнасці актора. Пастаўленыя ім спэктаклі вызначаліся акторскім ансамблем, плястычнай выразнасьцю і рэжысэрскім вынаходніцтвам, стылістычнай своеасаблівасьцю і адзінствам, дакладна распрацаванымі масавымі сцэнамі[1].

У канцы 19201930-я гадоў паявіліся рэжысэры, творчасьць якіх вызначыла асаблівасьці беларускага рэжысэрскага мастацтва наступных гадоў. Глыбіня думкі, вострая форма, ляканізм выразных сродкаў, лірызм уласьцівы рэжысуры Міколы Міцкевіча. Адчуваньне сучаснасьці, эмацыянальнасьць і рамантычная афарбоўка — адметныя рысы рэжысуры Канстаньціна Саньнікава. Яркая відовішчнасьць, тэатральнасьць, майстэрства сцэнічнае кампазыцыі характэрны рэжысуры Льва Літвінава. Уклад у разьвіцьцё рэжысэрскага мастацтва зрабілі Аркадзь Аркадзьеў, Дзьмітры Арлоў, Юры Арынянскі, Георгі Волкаў, Віктар Галаўчынэр, Міхаіл Зораў, Мікалай Кавязін, Сямён Казіміроўскі, Уладзімер Кумельскі, Навум Лойтэр, Любоў Мазалеўская, Уладзімер Маланкін, Міхаіл Рафальскі, Леанід Рахленка, Аляксандар Скібнеўскі, Міхаіл Сьпівак, Васіль Фёдараў, Барыс Эрын[1].

Рэжысэрскае мастацтва 19701990-х гадоў характарызуецца ў пэўнай ступені абнаўленьнем тэатральных выразных сродкаў, імкненьнем да філязофска абагульненай задумы спэктаклю і трактоўкі характараў, да сцэнічнай мэтафарычнасьці, асацыятыўнасьці. Пераемнасьць творчых традыцый, пошукі сучаснага стылю характэрны для лепшых спэктакляў Рыгопа Баравіка (акрэсьленасьць грамадзкай пазыцыі і глыбокая распрацоўка сцэнічных характараў), Уладзімера Караткевіча (сацыяльна-палітычная распрацоўка матэрыялу п’есы, удумлівая работа з акторам), Барыса Луцэнкі (пошук новых выразных магчымасьцей драматургічнага матэрыялу п’есы і імкненьне іх спапучыць з сучаснымі экспэрымэнтальнымі пошукамі рэжысэрскага мастацтва), Валерыя Раеўскага (канцэптуапьныя падыходы да зьяў сучаснасьці і выяўленьне іх у яркай сцэнічнай форме), Валерыя Мазынскага (імкненьне ўзнавіць прынцыпы народнага тэатра з улікам сучасных тэатральных навацый), Bіталя Баркоўскага (экспэрымэнты ў галіне формы і зьместу спэктакля), Андрэй Андросік (насьледаваньне традыцый расейскага рэжысэрскага мастацтва), В. Катавіцка, Рыд Таліпава (імкненьне асвоіць прынцыпы сучаснага заходне-эўрапейскага рэжысэрскага мастацтва) і інш[1].

Рэжысэрскія кадры рыхтуюць Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і Беларускі ўнівэрсытэт культуры[1].

Remove ads

Коыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads