Капитал

музычны альбом гурту Ляпіс Трубецкой From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Капитал» (па-беларуску: Капітал) — альбом беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі», запісаны ў 2007 годзе.

Хуткія факты Капитал, Альбом «Ляпіса Трубяцкога» ...
Remove ads

Гісторыя

Праца над альбомам пачалася ўлетку 2005 году. Ужо да сьнежня 2005 году былі гатовыя песьні «Андрюша», «Харе», «Товарищ». Тады ж гурт пачаў запіс інструмэнтальных партыяў новых кампазыцыяў. У лютым 2006 году групу пакінуў бас-гітарыст Уладзімер Ёлкін, яму на зьмену прыйшоў Зьміцер Сьвірыдовіч. У сьнежні 2006 году, калі былі гатовыя амаль усе кампазыцыі новага альбома, месца Сьвірыдовіча заняў Дзяніс Стурчанка, экс-басіст гурта beZ bileta.

Для альбома была перапісаная зноўку кампазыцыя «Евпатория». Справа ў тым, што некалькі гадоў запар «Ляпісы» выконвалі гэтую песню ў ска-вэрсіі, што моцна цешыла прыхільнікаў групы. Таму, было прынята рашэньне запісаць ска-вэрсію «Евпатории» ў студыі. Песьня «Рамонкі» была запісаная зноўку, таму што першапачатковы яе варыянт (з альбома «Золотые Яйцы») не задавальняў Сяргея Міхалка.

Існуе дзьве вэрсіі альбома: звыклая і «падарункавая». Да «падарункавага» варыянту прыкладаецца супэрвокладка і буклет з эпізодамі з кліпа «Капитал». Першапачатковы назоў альбома — «Жир и золотое сало».

Музыкальныя крытыкі амаль адзінагалосна назвалі «Капитал» «лепшай працай гурта».

Remove ads

Зьмест

  1. «Золотая антилопа»
  2. «Капитал»
  3. «Гойко Митич»
  4. «Керчь-2»
  5. «Котик»
  6. «Андрюша»
  7. «Рамонкі»
  8. «Собаки»
  9. «Огоньки»
  10. «Товарищ»
  11. «Харэ»
  12. «Евпатория» (бонус, падарункавае выданьне)

Відэа

На падарункавым выданьні дыску зьмешчаныя два відэа на песьні «Капитал» і «Харэ».

Запіс

Музыкі

Іншыя ўдзельнікі

  • В. Шчэрыца — дадатковая труба (8, 10, 11)
  • Д. Сьвірыдовіч — дадатковая бас-гітара (4, 5, 6, 8, 10, 11)
  • Ігар Прыгароўскі — запіс
  • Улад Ярун — запіс, зьвядзеньне (1, 3, 7, 8)
  • Віталь Цялезін — прадусаваньне, мастэрынг, зьвядзеньне (2, 4, 5, 6, 9, 10, 11)
  • М. Віхля — афармленьне
  • А. Цярэхаў — выява, рэжысэр кліпа «Капитал»
  • У. Япіфанцаў — рэжысэр кліпа «Харэ»
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads