Павал Булатнікаў

беларускі музыка From Wikipedia, the free encyclopedia

Павал Булатнікаў
Remove ads

Па́вал Але́гавіч Була́тнікаў (лацінка: Pávał Aléhavič Bułátnikaŭ) (нарадзіўся 27 чэрвеня 1972 году) — да 2014 году вакаліст і пэркусіяніст менскага гурту «Ляпіс Трубяцкі». Па распадзе гурта ў верасьні 2014 году ўвайшоў у склад новага гурта Trubetskoy, які выконвае ў тым ліку і песьні гурта «Ляпіс Трубяцкі»[1].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

З 1987 па 1990 год — студэнт Менскай культурна-асьветніцкай вучэльні. З 1989 году ў якасьці вакалісту ўдзельнічаў у гуртах «Лицей» (ня блытаць з аднайменным расейским поп-гуртом) і «Bad Informers». Візытнай карткай Паўла ў той пэрыяд часу (1989—1995) былі вельмі доўгія валасы й велізарныя завушніцы.

У 1990 годзе паступіў у Інстытут культуры ў Менску, дзе пазнаёміўся зь Сяргеем Міхалком. У 1995 годзе скончыў інстытут. Увосень 1997 году быў запрошаны ў гурт «Ляпіс Трубяцкі» на ролю другога вакаліста. Першай песьняй, выкананай Паўлам на канцэрце «Ляпісаў», стала «Почему любовь уходит». У раньніх кліпах («Ау», «В платье белом», «Ты кинула», «Сочи») Павал грае ролю гітарыста гурту, хаця ў запісе альбому «Ты кинула» ён удзелу не прымаў. За шмат гадоў удзелу ў гурце «Ляпіс Трубяцкі» Булатнікаў ня зграў ніводнае ноты на гітары, хаця граць на акустычнай гітары Павал умее.

Жанаты. Выхоўвае дачку.

Remove ads

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads