Лютэранскі збор (Гайцюнішкі)
лютэранскі храм у Гайцюнішках Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каплі́ца-пахава́льня Но́нхартаў — колішні лютэранскі збор у паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Гайцюнішкі (Вярэнаўскі раён Гарадзенскай вобласьці Беларусі). Помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Капліца | |
Лютэранскі збор | |
![]() Рэшткі капліцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гайцюнішкі |
Каардынаты | 54°15′15.27″ пн. ш. 25°26′28.97″ у. д. |
Тып будынка | Капліца-пахавальня |
Архітэктурны стыль | готыка, рэнэсанс[1][2] або барока[3] |
Заснавальнік | Зузана Нонхарт |
Будаваньне | 1613—1633 гады |
Статус | ![]() |
Стан | руіны |
Лютэранскі збор на мапе Беларусі ![]() ![]() Лютэранскі збор | |
![]() |
Remove ads
Мінуўшчына
Будаўніцтва цаглянага збору для лютэранскай парафіі пачаў у 1613 року уладальнік Гайцюнішак Пётар Нонхарт. Пра набажэнствы ў храме вядома прынамсі з 1624 року, калі тут адбылося пахаваньне Альжбэты Нарушэвіч[4]. Дабудаваны фундацыяй сёстраў-дачок Пятра Нонхарта ў 1633 року.
Збор доўгі час меў асобнага пастара, ці скарбніка. У XIX стагодзьдзі быў філіяй Віленскай лютэранскай парафіі[3].
Стаў сямейнай пахавальняй Нонхартаў, а пазьней Шротэраў ды іншых пратэстанцкіх уладальнікаў Гайцюнішак (Стэцкевічаў, таксама пахаваны Остэн-Сакены)[3].
Разбураны за савецкім часам, калі ў доме-крэпасьці дзейнічала школа мэханізатараў. Пры гэтым гатычная цэгла выкарыстоўвалася на будаўніцтва гаспадарчых пабудоваў[3]. Засталіся руіны, часткі паўночнай і заходняй сьценаў.
Remove ads
Архітэктура
Прастакутны ў пляне будынак і такая ж алтарная частка. Асноўны аб’ём быў накрыты вальмавым дахам. Сьцены прарэзаныя лучковымі ваконнымі праёмамі, завершаныя шырокімі прафіляванымі карнізамі і ўмацаваныя магутнымі кантрафорсамі, схілы якіх накрыты дахоўкай. Галоўны фасад ня меў шчыту, а над уваходам узвышалася вежачка-сыгнатурка. Тарэц алтарнай апсыды быў завершаны трыкутным франтонам. Дэкор на фасадах амаль адсутнічаў. У інтэр’еры асноўны аб’ём быў перакрыты цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі. У сутарэньнях знаходзіліся труны з муміфікаванымі целамі пахаваных. Высокую каштоўнасьць мелі алтар і казальніца XVII стагодзьдзя[3].
Remove ads
Галерэя
- Збор на старых здымках
- Капліца-пахавальня, 1900-я, фота Яна Балзункевіча
- Капліца-пахавальня, 1920-я, фота Яна Булгака
- Капліца-пахавальня, 1930-я
- Капліца-пахавальня, 1934
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads