Гайцюнішкі

вёска ў Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гайцюнішкі
Remove ads

Гайцюні́шкі[1] (таксама — Гайцю́нішкі[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Войшалцы пры ўтоку яе ў Жыжму. Уваходзяць у склад Канвеліскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты

Гайцюнішкі або Гайценішкі — старажытная вёска гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Тут захаваўся дом-фартэцыя Нонхартаў, мініятурны замак XVII стагодзьдзя.

Remove ads

Назва

Гайдзін або Гайдзен (Gaidinus, Gaidene) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гайд- (-гайт-, -гейт-) (імёны ліцьвінаў Гейдар, Гейтарт, Гайдэман; германскія імёны Geiter, Gaiterda, Geidemann) паходзіць ад германскага gaid 'рагаціна, дзіда'[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: з ыменья своего Кгойтенишокъ (1567 год)[7]; Gojcieniszki (1881 год)[8].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Гайцюнішкі датуецца 1512 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. Станам на 1565 год, паводле інвэнтару, маёнтак Гайцюнішкі належаў Рымшам і складаўся зь сядзібы (тры жылыя дамы, стайні і гароды) і гаспадарчых пабудоваў.

Thumb
Дом-фартэцыя. Н. Орда, 1877 год

У XVII стагодзьдзі Гайцюнішкі перайшлі да Нонхартаў, якія збудавалі тут дом-фартэцыю (1613) і пратэстанцкую царкву (1633). Пазьней маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Храптовічаў, Шротэраў, Путкамераў. У Вялікую Паўночную вайну ў доме-фартэцыі пасьпяхова вытрымалі аблогу швэды, атакаваныя войскамі Аўгуста Моцнага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гайцюнішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце Віленскай губэрні. У пачатку XIX стагодзьдзя маёнтак знаходзіўся ў валоданьні фон дэр Остэн-Сакенаў, з 1830 году — зноў Рымшаў.

У Першую сусьветную вайну вёску занялі нямецкія войскі, у гэты час загінулі архіў і бібліятэка, што месьціліся ў доме-фартэцыі.

Найноўшы час

У 1920 годзе Гайцюнішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Гайцюнішкі ўвайшлі ў БССР, у Вярэнаўскі раён. Цягам 1946—1949 гадоў у доме-фартэцыі разьмяшчалася школа мэханізатараў, з 1960 году — псыхіятрычная лякарня[9].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 252 чалавекі
  • 2010 год — 288 чалавек

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads