Капліца-пахавальня Тышкевічаў (Сьвіслач)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца-пахавальня Тышкевічаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Сьвіслачы. Знаходзіцца пасярод могілак на гістарычнай Гарадзенскай вуліцы[a]. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку перабудовы з насаджэньнем купалоў-цыбулінаў.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца-пахавальня Тышкевічаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Сьвіслач |
Каардынаты | 53°02′23.50″ пн. ш. 24°05′31.70″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Дата заснаваньня | 1850 |
Капліца-пахавальня Тышкевічаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Капліца-пахавальня Тышкевічаў |
У наш час у будынку капліцы дзее царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Драўляную могілкавую капліцу-пахавальню Юзэфы Тышкевіч у Сьвіслачы збудавалі ў 1782 годзе. Пры рэканструкцыі мястэчка Вінцэнтам Тышкевічам у 1788 годзе капліцу перанесьлі на іншае месца.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Сьвіслач апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць.
Найноўшы час
За часамі Другой сусьветнай вайны ў чэрвені 1941 годзе будынак згарэў разам з архівам. Неўзабаве капліцу перабудавалі пад царкву, да яе дабудавалі сярэднюю частку. У 1980-я гады — бабінец з званіцай, рызьніцу і панамарку з бакавым выхадам, а ўвесь будынак абклалі цэглай[1].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads