Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага — помнік архітэктуры канца XIX стагодзьдзя ў Сапоцкіне. Знаходзіцца на заходняй ускраіне мястэчка, на могілках, побач з капліцай-пахавальняй Юліі Дзяконскай. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага | |
![]() Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сапоцкін |
Каардынаты | 53°49′39.30″ пн. ш. 23°38′20.72″ у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Дата заснаваньня | 1893 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага на мапе Беларусі ![]() ![]() Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную могілкавую капліцу-пахавальню ва ўшанаваньне Юзэфа Гурскага збудавалі ў Сапоцкіне ў 1893 годзе.
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне кампактавы аб’ём пад 2-схільным дахам. Галоўны фасад завяршаецца трапэцападобным шчытом з 3 кутнімі 8-граннымі шатровымі вежамі-фіяламі, апрацоўваецца слаістымі аркавымі нішамі. З бакоў і ў завяршэньні стральчатага праёму галоўнага ўвахода — эдыкулы, у верхняй зь якіх разьмяшчаецца скульптура «Укрыжаваньне». Бакавыя фасады падзяляюцца чатырма стральчатымі аконнымі праёмамі.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай драўлянай стольлю на падугах. Алтарная сьцяна ў інтэр’еры дэкаруецца роўным 4-пілястравым портыкам з трыкутным франтонам[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads