Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя ў Сапоцкіне. Знаходзіцца на заходняй ускраіне мястэчка, на могілках, побач з капліцай-пахавальняй Юзэфа Гурскага. Твор архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай | |
![]() Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сапоцкін |
Каардынаты | 53°49′39.12″ пн. ш. 23°38′20.26″ у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай на мапе Беларусі ![]() ![]() Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную могілкавую капліцу-пахавальню ў Сапоцкіне збудавалі ў 1868 годзе ва ўшанаваньне Юліі Дзяконскай з Быхаўцаў (1825—1858), жонкі Яўстаха Дзяконскага (1820—1894).
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. На галоўным фасадзе трыкутны шчыт, завершаны 4-граннай вежай з пакатым пакрыцьцём. Уваход і ніша над ім, бакавыя аконныя праёмы стральчатыя. Сьцены атынкаваныя, з украпінамі дробнага друзу, на шэрым фоне якога вылучаюцца пабеленыя вэртыкальныя і гарызантальныя цягі, ліштвы праёмаў. Памяшканьне перакрываецца роўнай стольлю на падугах[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads