Капліца Найсьвяцейшай Дзевы Марыі (Грыбкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Капліца Найсьвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкая мураваная капліца ў вёсцы Грыбкі Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Размяшчаецца за 1 км на поўнач ад вёскі.

Славутасьць
Капліца Найсьвяцейшай Дзевы Марыі
КраінаБеларусь
ВёскаГрыбкі
Каардынаты54°51′27″ пн. ш. 27°21′29″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Тып будынкакапліца
Архітэктурны стыльнароднае дойлідзтва Беларусі[d]
Дата заснаваньня1938
Стандзеючая
Капліца Найсьвяцейшай Дзевы Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Капліца Найсьвяцейшай Дзевы Марыі
Капліца Найсьвяцейшай Дзевы Марыі

Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1938 годзе з цэглы мясцовымі жыхарамі Апанасевічамі як філіяльная пры касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе. У пачатку XXI стагодзьдзя пашырана прыбудовай цаглянага прытвору.

Архітэктура

Твор народнага дойлідзтва. Вырашана прамавугольным у пляне аб’ёмам пад стромкім двухсхільным дахам (першапачаткова шатровым). Фасады прарэзаны прамавугольнымі ўваходным і бакавымі аконнымі праёмамі.

Літаратура

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads