Капліца Сьвятога Ільлі (Глыбокае)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца Сьвятога Ільлі — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Глыбокім. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, на Копцеўскіх могілках. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца Сьвятога Ільлі | |
Капліца Сьвятога Ільлі | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Глыбокае |
| Каардынаты | 55°08′22.58″ пн. ш. 27°42′22.82″ у. д. |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Капліца Сьвятога Ільлі на мапе Беларусі Капліца Сьвятога Ільлі | |
Будавалася як капліца Сьвятога Антонія пры кляштары кармэлітаў[1].
Remove ads
Гісторыя

Мураваную капліцу на могілках у Глыбокім у канцы XVIII ст. збудавалі манахі-кармэліты.
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, які на галоўным і тыльным фасадах вылучаецца трыкутнымі франтонамі. Франтон галоўнага фасаду завяршаецца 4-граннай званічкай. Апрацаваныя пад квадравую муроўку атынкаваныя фасады падзяляюцца пілястрамі і апярэзваюцца карнізным пасам.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю, над уваходам месьцяцца хоры. Сьцены мелі фрэскавы росьпіс (затынкаваны ў 1930-х гадох)[2].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1930 г.
- Л. Ананіч, 1931 г.
- кастрычнік 1934 г.
- 1930-я гг.
- да 1939 г
- 1929 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
