Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Глыбокае)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Глыбокім. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a], на паўночным беразе возера Вялікага; побач праходзіла Кармэліцкая вуліца. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі два карпусы кляштару і перабудавалі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры сармацкага і віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Глыбокае |
Каардынаты | 55°08′20.9″ пн. ш. 27°41′51″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Ян Гляўбіц |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
![]() |
Комплекс складаўся з касьцёла, трох кляштарных карпусоў, капліцы Сьвятога Крыжа і мура з 3-аркавай 2-яруснай брамай. У наш час у будынку касьцёла дзее сабор Раства Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1639—1654 гадох з фундацыі ваяводы амсьціслаўскага і старосты дзісенскага Язэпа Корсака[1] ў Глыбокім збудавалі касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў. Язэп Корсак пакінуў у спадчыну ўсе свае глыбоцкія землі кармэлітам, і кляштар стаў адным з самых багатых і вялікіх у краіне[2]. У 1727 годзе ў кляштар перавялі зь Вільні кананічны навіцыят.
У 1735 годзе галоўны фасад касьцёла перабудавалі ў стылі віленскага барока паводле праекту архітэктара Ю. Фантаны[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Глыбокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. На 1830 год пры кляштары існавалі канвікт (пансіён) для навучэнцаў, музычная капэла, бібліятэка (2621 том, 1655 гравюраў, збор плянаў і мапаў), шпіталь і аптэка.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1862 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна адабралі будынкі ў каталікоў. У 1872—1878 гадох касьцёл перабудавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1892 годзе расейскія ўлады зруйнавалі два крылы кляштарнага корпуса.
Найноўшы час
За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1944 годзе згарэў драўляны барабан (надбудаваны ў 1872—1878 гадох) і верхнія ярусы вежаў колішняга касьцёла.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая 4-вежавая базыліка з прастакутнай апсыдай, вылучанай бакавымі закрысьціямі. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя сьвятыні мае 2-ярусны перапад нэфаў з вылучэньнем крылаў трансэпта. Вэртыкальны дынамічны рух 4-ярусных вежаў на галоўным фасадзе ўзмацняецца вузкімі і высокімі аркавымі праёмамі, шматлікімі падзеламі. Паміж вежамі ўзвышаецца фігурны ступеньчаты франтон. Ніжні ярус фасаду вылучаецца ў цэнтры багата дэкараваным уваходным парталам з драўлянымі разнымі дзьвярамі і бакавымі нішамі-эксэдрамі.
У інтэр’еры нэфы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. У 1863 годзе расейскія ўлады паставілі іканастас. Мастацкую каштоўнасьць мае перавезены з царквы вёскі Сарокаў абраз «Маці Божая з дзіцем» (1738). У крыпце захавалася надмагільле Я. Корсака.
Кляштар
Кляштарны корпус — 3-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які далучаецца да паўночна-заходняга боку апсыды касьцёла.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- У панараме места, 1869 г.
- 1896 г.
- Я. Драздовіч, 1925 г.
- Я. Драздовіч, 1925 г.
- Я. Драздовіч, 1925 г.
- Я. Драздовіч, 1925 г.
- Я. Драздовіч, 1926 г.
- 10 красавіка 1941 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- каля 1892 г.
- каля 1900 г.
- Г. Вінча, 1903 г.
- 1918 г.
- 1928 г.
- Інтэр’ер колішняга касьцёла, 1929 г.
- Ю. Дулевіч, 1929 г.
- Ю. Дулевіч, 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1930 г.
- Капліца Сьвятога Крыжа. Ю. Клос, 1929 г.
- 1920-я гг.
- Ю. Клос, 1930 г.
- каля 1930 г.
- 1933 г.
- Я. Булгак, 1934 гг.
- 1935 г.
- 1935 г.
- 1935 г.
- Л. Рачыцкі, 1935 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Колішні касьцёл з боку гістарычнага Рынку
- З боку гістарычнай Полацкай вуліцы
- Галоўны фасад
- Сармацкі фасад
- Бакавы фасад
- Інтэр’ер
- Брама
- Кляштарны корпус
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads