Капліца (Сакалова)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца (Сакалова)
Remove ads

Капліца — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Сакалове. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі каталіцкую капліцу пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца
Thumb
Капліца
КраінаБеларусь
ВёскаСакалова
Каардынаты52°32′30.47″ пн. ш. 25°04′22.41″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Капліца на мапе Беларусі
Thumb
Капліца
Капліца
Капліца на Вікісховішчы

У наш час у будынку капліцы дзее царква Сьвятога Яна Прадцечы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Гісторыя

Драўляную могілкавую капліцу ў Сакалове збудавалі ў 1820 годзе. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перадалі капліцу Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта 1-зрубны аб’ём пад 2-схільным дахах з вальмай над алтарнай сьцяной. У агульнай кампазыцыі вылучаецца нетрадыцыйна асымэтрычна разьмешчаная ва ўсходняй алтарнай сьцяне нізкая рызьніца пад вальмавым дахам. Дах над галоўным фасадам праразаецца 8-гранным барабанам з шатровым верхам і купалам-баняй у завяршэньні, над алтарнай часткай — барабан з купалам. Вэртыкальна ашаляваныя фасады рытмічна падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і вэртыкальнымі сьцяжкамі ў прасьценках. Рытм галоўнага фасаду ствараюць трыкутныя франтоны галоўнага аб’ёму і прастакутнага ў пляне прытвора.

У інтэр’еры алтарная частка вылучаецца драўляным іканастасам, выкананым у 1865 годзе. Захоўваюцца абразы XVIII—XIX стагодзьдзяў: «Сьвяты Юры», «Маці Божая Адзігітрыя», «Укрыжаваньне з прадстаячымі», «Ісус Хрыстос», «Арханёл Міхал», «Аляксандар Неўскі», «Таемная вячэра», «Маці Божая Знаменьне», абраз-таблетка «Маці Божая Адзігітрыя і Мікалай Цудатворца»[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 26А

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads