Сакалова (Бярозаўскі раён)
вёска ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сакало́ва[3] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ясельды. Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 678 чалавек. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Бярозы, каля аўтамабільнай дарогі Менск — Берасьце.
Саколаў — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася колішняя каталіцкая капліца[4], помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Сакалова як мястэчка Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва датуецца 1593 годам, калі Іван Адрынец прадаў яго Яну Жарноўскаму[5].
Пазьней Сакалова стала цэнтрам нягродавага староства, якое трымаў кашталян полацкі Адам Бжастоўскі[6].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сакалова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1820 годзе тут збудавалі каталіцкую капліцу, якую па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сакалова занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сакалова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з савецка-польскай Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сакалова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Сакалова ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету.
На 2001 год тут было 244 двары. У 2008 годзе Сакалова атрымала афіцыйны статус «аграгарадку»[8].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Сакалове працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца каталіцкая (1820; цяпер царква Сьвятога Яна Прадцечы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads