Капыльскае княства
удзельнае княства ВКЛ From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капы́льскае кня́ства (Капыльска-Слуцкае княства) — фэўдальнае ўдзельнае княства Вялікага Княства Літоўскага з сталіцай у Капылі.
Гісторыя
Утварылася ў 1395 годзе. У канцы XIV — 1-й палове XV ст. называлася таксама Капыльска-Слуцкім або Слуцка-Капыльскім княствам.
Калі ў сярэдзіне XV ст. князі Алелькавічы перанесьлі сваю сталіцу ў Слуцак, стала адной з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Слуцкага княства з уласным намесьнікам, або губэрнатарам[1].
У 1494 годзе тэрыторыя княства ўлучала места Капыль зь яго «дварамі» (цэнтрамі маёнткаў) і «дварцамі» (цэнтрамі невялікіх маёнткаў) — Байлаўцамі, Сыраватчычамі, Старыцай, Скеп’евам, Старым Сялом. Пазьней упамінаецца мястэчка Цімкавічы.
У 1791 годзе сойм Рэчы Паспалітай скасаваў Капыльскае княства (разам з Слуцкім) і ўтварыў на іх тэрыторыі Случарэцкі павет, але зямянская адміністрацыя Капыльскага княства ў княскай адміністрацыі Радзівілаў, а потым Вітгенштэйна захоўвалася яшчэ ў 1-й палове XIX ст.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads