Караль Прозар

(1759—1841) абозны вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Караль Прозар
Remove ads

Караль Прозар (1759 — 1 лістапада 1841, Хвойнікі) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (17871794), тытуляваў сябе графам на Хвойніках і Астраглядавічах (Оўруцкі павет у Рэчы Паспалітай, Рэчыцкі павет у Расейскай імпэрыі).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Прозараў гербу ўласнага, сын Юзэфа, ваяводы віцебскага.

Thumb
Караль Прозар. Невядомы мастак

Атрымаў выдатную адукацыю, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцьці краіны. Займаў пасаду маршалака Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага (1787)[1], потым быў абозным (генэрал-кватармайстрам). Ухваляў Канстытуцыю 3 траўня 1791[2].

Пры падрыхтоўцы паўстаньня (1794) сабраў на яго падтрымку каля мільёна злотых, прадаўшы пры гэтым частку сваіх уладаньняў. Атрымаў ад Т. Касьцюшкі прызначэньне на генэрал-маёра, начальніка ўзброеных сілаў ва Ўкраіне, Палесьсі, Падольлі і частцы Літвы, што адыйшла раней да Расейскай імпэрыі. Аднак з прычыны недасьведчанасьці ў вайсковай справе ня здолеў разгарнуць ваенных дзеяньняў, выехаў у Варшаву.

18 ліпеня 1794 атрымаў ад Т. Касьцюшкі прызначэньне на пасаду намесьніка радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады і паўнамоцнага прадстаўніка пры ўсіх дывізіях войска Вялікага Княства Літоўскага (яму падпаракоўвалася Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага). Выехаў у Вільню, па здушэньні паўстаньня ў эміграцыі.

Па атрыманьні амністыі вярнуўся ў Хвойнікі (1802). У 1812 падтрымаў Напалеона, увайшоў у Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага (старшыня Скарбовага камітэту). Да 1814 у эміграцыі.

3 1821 у Патрыятычным таварыстве, сябра правінцыйнага камітэту Літвы. У 1826 расейскія ўлады арыштавалі К. Прозара ў справе дзекабрыстаў і зьмясьцілі ў Петрапаўлаўскую крэпасьць, аднак у 1829 вызвалілі як «не належнага да справы»[3].

У часе гэтага зьняволеньня памерла жонка К. Прозара Людвіка (1828), якая ў пошуках мужа выехала ў Берасьце. Нябожчыцу перавезьлі на радзіму і пахавалі ў вуніяцкай бажніцы ў вёсцы Вялікі Бор (за дваццаць два кілямэтры ад Хвойнікаў).

Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads