Карльскруна

горад у Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Карльскруна
Remove ads

Карльскруна (па-швэдзку: Karlskrona) — горад на поўдні Швэцыі, адміністрацыйны цэнтар лэну Блекінге і цэнтар камуны Карльскруна. Закладзены Карлам XI як галоўная (а цяпер і адзіная) база швэдзкага флёту на 33 выспах ля берагу Балтыйскага мора. Назва ў перакладзе азначае «карона Карла». Насельніцтва — 36 477 жыхароў (на 31 сьнежня 2015). У 1998 годзе Марскі порт Карльскруны быў уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У XVII стагодзьдзі выспа Трусё, на якой пазьней была пабудавана Карльскруна, належыла сяляніну Вітусу Андэрсану. За некалькі кілямэтраў адтуль — на мацярыку — існаваў данскі горад Лю́ка, пакуль у 1658 годзе Блекінге не адыйшоў да Швэцыі. У 1679 годзе Вітус Андэрсан быў вымушаны прадаць свае ўладаньні швэдзкай кароне, і там пачалося будаўніцтва марской базы. Ужо 10 жніўня 1680 году Карльскруна атрымлівае гарадзкі прывілей. У 1682 годзе былі пабудаваныя масты, якія злучалі выспу з мацерыком. У 1685 годзе была пабудавана Адміралтэйская царква. У 1683 годзе арзітэктары Эрык Дальбэрг, Ганс Вахтмайстэр і Карл Магнус Сьцюарт распрацавалі першы плян гораду — марской фартэцыі. Але ў 1694 годзе Эрык Дальбэрг дапрацаваў гэты плян, у якім цяпер было месца і для гарадзкой забудовы. Ужо ў хуткім часе Карльскруна становіцца трэцім найбуйнейшым горадам тагачаснай Швэцыі, пасьля Рыгі й Стакгольму. Існавалі нават пляны перанесьці сталіцу з Стакгольму ў Карльскруну, аб чым сьведчыць забудова цэнтральнай часткі гораду. Але на працягу XVIII стагодзьдзя горад пабачыў адразу некалькі эпідэміяў чумы, і насельніцтва гораду істотна паменшылася. Акрамя таго, Швэцыя страчвае статус Вялікай дзяржавы, і Карльскруна хай і застаецца галоўнай марской базай краіны, ужо ня мае былой велічы, як напачатку сваёй гісторыі. XIX стагодзьдзе становіцца стагодзьдзем застою, і толькі на яго прыканцы, з прыходам чыгункі і пачаткам прамысловага разьвіцьця, горад зноў пачынае адраджацца. Пасьля камунальнай рэформы 1971 году Карльскруна становіцца цэнтрам аднайменнай камуны.

Remove ads

Славутасьці

  • Марскі порт Карльскруны
  • Адміралтэйская царква (1685)
  • Царква Фрэдрыксчуркан (1744)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1709)
  • Ваеннамарскі музэй
  • Музэй лэну Блекінге
  • Статуя боцмана Русэнбума

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Карльскрунасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads