Карльскуга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карльскуга
Remove ads

Карльскуга (па-швэдзку: Karlskoga) — горад у цэнтральнай частцы Швэцыі, у лэне Эрэбру. Цэнтар аднайменнай камуны. Гістарычна належыць да ляндскапу Вэрмлянду. Горад названы ў гонар Карла IX, яго назва перакладаецца як «Карлаў лес». Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 27 490 жыхароў.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква Карльскугі ў 2008 годзе

Першапачаткова на месцы сучаснай Карльскугі (на паўночным беразе возера Мёкэльн) знаходзіліся хаткі рыбакоў, якія так і называлі — Мёкэльнскія хаткі (па-швэдзку: Möckelns bodar, па-старашвэдзку Myklesboda). Усё навакольле мела тады назву Bodaskogen (прыкладны пераклад — «Лес хатак»). Назва Карльскуга («Карлаў лес») упершыню зьявілася ў 1589, калі гэтыя мясьціны наведаў герцаг Карл — будучы кароль Карл IX. Яшчэ ў 1583 ён загадаў перадаць Мёкэльнскія хаткі да ляндскапу Вэрмлянду — калі б гэтага не адбылося, то заходняя частка сучаснай Карльскугі належала б да Вэрмлянду, а вышэйзгаданая ўсходняя — да Нэрке[1]. У 1638 годзе ў Карльскузе была заснаваная першая жалезаробчая мануфактура. У XIX стагодзьдзі найбольш важнае значэньне сярод жалезаробчых мануфактураў набывае Буфорс. У 1940, калі Карльскуга атрымала статус гораду, была нават ідэя назваць гэты горад Буфорс. У 1980—1990-я гады скарачэньне расходаў на дзяржаўную абарону моцна закранула Карльскугу: колькасьць працоўных на Буфорсе скарацілася з 10 000 да 2000 чалавек, а насельніцтва ўсёй камуны — з 40 000 да 30 000 чалавек. У 2003 Унівэрсытэт Эрэбру адчыніў у Карльскузе філіял, які з 2007 атрымаў назву Campus Alfred Nobel.

Remove ads

Славутасьці

Асобы

  • Альфрэд Нобэль — швэдзкі хімік, інжынэр, фундатар Нобэлеўскай прэміі, у апошнія гады жыцьця жыў і працаваў у Карльскузе
  • Бэнгт-Оке Густаўсан — трэнэр зборнай Швэцыі па хакеі, нарадзіўся ў Карльскузе
  • Крыстыян Бэрглюнд — хакеіст, гуляе за клюб BIK Karlskoga
  • Лярс Эрыксан — музыка, нарадзіўся ў Карльскузе

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads