Карлё Мадэрна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карлё Мадэрна
Remove ads

Карлё Мадэрна (па-італьянску: Carlo Maderno; 1556—1629) — рымскі архітэктар, вучань свайго дзядзькі, Дамэніка Фантаны.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Thumb
Фасад царквы Санта-Сусана
Thumb
Фасад базылікі Сьвятога Пятра.

Зь ягоных пабудоў самыя вядомыя месьцяцца ў Рыме. Гэта фасад царквы сьвятой Сусаны, які ўяўляе сабой першы прыклад распаўсюджаных ў XVII стагодзьдзі фасадаў зь дзьвюма ці некалькімі, надбудаванымі адзін над адным, ордарамі, палац Матэі-дзі-Джовэ, фантаны на пляцу сьвятога Пятра і часткова палац Барбэрыні, скончанае Бэрніні і Бараміні. Увекавечыў сваё імя дзякуючы сканчэньню будаўніцтва ў пэрыяд 1605 па 1613 гады катэдры Сьвятога Пятра. Першапачатковы плян Брамантэ, то бок грэцкі роўнаканцовы крыж, ён ператварыў у лацінскі, падоўжыўшы заходнюю частку катэдры на тры гіганцкіх пралёта і збудаваўшы перад ім велічэзныя сенцы. Даволі нярадасны фасад катэдры — таксама ягоны твор; аднак яму не атрымалася выканаць свой праект цалкам, бо асяданьне глебы не дазволіла пабудаваць на двух канцах фасаду вежы, якія пераразалі б аднастайную лінію атыка і надалі б яму большую манумэнтальнасьць і гармонію.

Мадэрна пазьней быў сувора крытыкаваны нельга. Але яму стаяць у заслугу тое, што ён выстаяў супраць агульнага ў ягоны час захапленьня экстравагантнымі і таннымі эфэктамі, бо імкнуўся пры дабудоўцы катэдры сьвятога Пятра рабіць на ўзор Брамантэ і Мікелянджэлё, не аддаляючыся ад строгасьці і высакароднасьці іхных ідэяў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads