Карл V (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)

імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Карл V (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)
Remove ads

Карл V (24 лютага 1500 — 21 верасьня 1558) — імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі, вядомы ў сваіх гішпанскіх уладаньнях, як Карл I. Карл быў сынам Філіпа Прыгожага, герцага Бургундзкага і Хуаны, каралевы Кастыліі. Ён даводзіўся ўнукам каталіцкім манархам Гішпаніі, Ізабэле, каралеве Кастыліі і Фэрдынанду, каралю Арагона, а таксама імпэратару Максыміліяну І.

Хуткія факты Імпэратар Сьвятой Рымскай Імпэрыі, Асабістыя зьвесткі ...
Remove ads

Карл быў гаспадаром вялікай часткі эўрапейскага кантынэнту ад 1519 году да часу свайго адрачэньня ад трону ў 1556 годзе. У часы яго караляваньня па Эўропе хадзіў жарт, што над яго ўладаньнямі ніколі не заходзіла сонца, што мела рацыю, бо, ў той час калі ў Нямеччыне пачыналася ноч, над яго ўладаньнямі ў Амэрыцы ўзыходзіла сонца. У вялічэзныя абшары яго зямель уваходзілі Нямеччына, Аўстрыя, Нідэрлянды, Паўднёвая Італія, землі Арагона ды Кастыліі, а таксама кастыльскія калёніі ў Амэрыцы ды Філіпінах. Можна сказаць, што імпэрыя Карла V стала першай супэр-дзяржавай сьвету.

Thumb
Імпэратар Карл V у бітве пры Мюльбэрге, 1548 год, Тыцыян

Карл V вызначыўся ў гісторыі сваім заўзятым супрацьстаяньнем рэлігійнай Рэфармацыі, якая пачалася 31 кастрычніка 1517 году з публікацыі «95 Тэзаў» Марціна Лютэра, канфліктам з Францыяй ды абаронай сваёй цёткі Катарыны Арагонскай у яе мэтрыманіяльным дыспуце з Генрыхам VIII, каралём Ангельшчыны.

Карл нарадзіўся ў 1500 годзе ў флямандзкім горадзе Гент. Культура і прыдворнае жыцьцё бургудзкіх Нідэрляндаў у шмат чым паўплывала на яго жыцьцё. Нарадзіўшыся спадкаемцам Бургундзкай дынастыі, нямецкіх Габсбургаў ды гішпанскім Трастамара, Карл добра размаўляў па-галяндзку, нямецку, гішпанску, француску ды італьянску. Яму прыпісваюць знакаміты выраз: «Я размаўляю па-гішпанску з Богам, па-італьянску з жанчынамі, па-француску з мужчынамі і па-нямецку з маім канём».

Пры гэтым трэба дадаць, што яго роднымі мовамі былі француская ды галяндзкая, на якіх ён размаўляў з маленства. Гішпанскую ён вывучыў у гады юнацтва, бо гэта была адна з умоваў, якія былі пастаўленыя перад ім гішпанскімі Картэсамі, для атрыманьня гішпанскае кароны. Нягледзячы на тое, што Гішпанія зь яе магутным флётам і войскам, яе багацьцямі заакіянскіх калёніяў, была галоўнай часткай яго ўладаньняў, ён так і ня стаў абсалютным гішпанцам і часта адчуваў сябе чужынцам.

10 сакавіка 1526 году Карл ажаніўся са сваёй кузынай Ізабэлай Партугальскай. Нягледзячы на тое, што іх шлюб быў дынастычны, Карл і Ізабэла падзялялі шчырую прыязнасьць адно да аднаго. Заўчасная сьмерць Ізабэлы 1 траўня 1539 году пакінула Карла эмацыйна зруйнаваным. Па яе сьмерці імпэратар не насіў іншых колераў акрамя чорнага ў знак жалобы.

У 1556 годзе Карл адрокся ад трону і сышоў у кляштар Сьвятога Юстына ў Экстрэмадуры. Нягледзячы на тое, што былы імпэратар не захаваў за сабой аніякай улады, ён, тым ня менш, вёў інтэнсіўную перапіску і трымаў сябе ў курсе справаў імпэрыі. Па сваім адрачэньні Карл пакінуў свайму сыну, Філіпу II Гішпанскаму сваю гішпанскую імпэрыю, якая ўключала ў сябе саму Гішпанію, Нідэрлянды, Нэапалітанскія землі і гішпанскія ўладаньні ў Амэрыцы. Брат імпэратара, Фэрдынанд атрымаў аўстрыйскія землі і тытул імпэратара.

Карл адыйшоў з гэтага сьвету 21 верасьня 1558 году ў выніку захворваньня на малярыю. Праз дваццаць шэсьць гадоў па сьмерці яго парэшткі былі перавезеныя ў каралеўскі пантэон у Сан Ларэнса дэ Эль Эскарыял.

Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads