Касаблянка

места ў Марока From Wikipedia, the free encyclopedia

Касаблянка
Remove ads

Касабля́нка (па-арабску: الدار البيضاء) — горад у заходнім Марока, самы населены ў краіне. Гэты найбуйнейшы ў Марока порт стаіць на беразе Атлянтычнага акіяна, непадалёк ад сталіцы Рабату. Колькасьць насельніцтва ацэньваецца ў блізу 3,22 мільёнаў чалавек. Гэта значны фінансавы цэнтар краіны. Фондавая біржа Касаблянкі займае трэці радок у Афрыцы паводле рынкавай капіталізацыі[7]. Буйныя мараканскія кампаніі, а таксама многія з найбуйнейшых амэрыканскіх і эўрапейскіх кампаніяў, якія працуюць у краіне, маюць свае прадстаўніцтвы і прамысловыя аб’екты ў Касаблянцы. У Касаблянцы месьціцца галоўная вайскова-марская база Каралеўскага мараканскага флёту.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Анфа на старажытнай выяве.

Тэрыторыя, дзе сёньня стаіць горад, здаўна была заселеная бэрбэрамі[3]. Да XV стагодзьдзя паселішча на месцы сучаснай Касаблянкі, якое згадваў Леў Афрыканскі і Ібн Хальдун, называлася Анфа. У пачатку XV стагодзьдзя места мела незалежнасьць, дзе знайшлі для сябе бясьпечную гавань піраты. У выніку партугальцы ў 1468 годзе зьнішчылі горад[4]. Новае места, якой узьнікла на гэтым месцы, атрымала ад партугальцаў назву Каса-Бранка, што па-партугальску азначае «белы дом». Горад быў канчаткова быў адноўлены паміж 1756 і 1790 гадамі султанам Магамэдам бэн Абдалом. У XIX стагодзьдзі насельніцтва места пачало павялічвацца, бо горад стаў буйным пастаўніком воўны для тэкстыльнай прамысловасьці Вялікабрытаніі. У выніку пашырэньня суднаходзтва паміж местам і Брытанскімі астравамі ў Марока была імпартаваная гарбата, які мараканцы запарвалі поруч зь мятай, што стварыла сучасны нацыянальны напой Марока[5]. Да 1860-х гадоў у месьце налічвалася ўсяго каля 5000 жыхароў, але да канца 1880-х гадоў насельніцтва павялічылася ў два разы[6]. Касаблянка заставалася невялікім портам цягам некалькіх гадоў па францускім уварваньні і прыбыцьця францускіх калянізатараў у 1906 годзе. Да 1921 года колькасьць жыхароў узрасла да 110 тысяч чалавек[7], галоўным чынам за кошт зьяўленьня трушчобаў.

Thumb
Сядзіба, пабудаваная адмыслова для Юбэра Льютэ.

Францускі кантроль над Касаблянкай быў афіцыйна зацьверджаны ў сакавіку 1912 году, калі паводле Фэскага дагавору быў створаны францускі пратэктарат[8]. У самым пачатку XX стагодзьдзя Рабат быў зроблены адміністрацыйнай сталіцай краіны, а Касаблянка была пераўтвораная на ейны эканамічны цэнтар[9]. Генэрал Юбэр Льютэ даручыў плянаваньне новага каляніяльнага партовага гораду Анры Просту. Як і ў іншых мараканскіх гарадах, Прост распрацаваў эўрапейскія новыя кварталы па-за межамі старажытных сьценаў. У той час эўрапейцы складалі амаль палову насельніцтва Касаблянкі[10]. Пасьля таго, як Філіп Петэн узгодніў перамір’е з нацыстамі, ён загадаў францускім войскам у калёніях абараняць тэрыторыю Францыі ад любых агрэсараў, якія ўжывалі палітыку «асымэтрычнага нэўтралітэту»[11]. Францускія каляністы ў Марока агулам падтрымлівалі Петэна, у той час як мараканцы схільныя былі да дэ Голя і хаўрусьнікаў[12]. Апэрацыя «Факел», якая пачалася 8 лістапада 1942 года, была брытанска-амэрыканскім уварваньнем у францускую Паўночную Афрыку ў час Паўночнаафрыканскай кампаніі Другой сусьветнай вайны. Заходняя апэратыўная група, якая складалася з войскаў ЗША, накіравалася ў Мэгдыю, Фэдгалу і Асьфі. Амэрыканскія войскі захапілі Касаблянку, але марская бітва пры Касаблянцы яшчэ трывала некаторы час, пакуль не была зьнішчаны нямецкі падводны човен 16 лістапада 1942 году[13].

У студзені 1943 году ў Касаблянцы адбылася канфэрэнцыя, дзе прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Ўінстан Чэрчыль і прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэлт абмеркавалі хаду вайны. На сустрэчы таксама прысутнічалі генэралы Вольнай Францыі Шарль дэ Голь і Анры Жыро, хоць яны адыгралі нязначную ролю і ня бралі ўдзелу ў ваенным плянаваньні. Менавіта на гэтай канфэрэнцыі хаўрусьнікі ўхвалілі дактрыну «безумоўнай капітуляцыі», што азначала, што зь дзяржавамі Восі будуць змагацца да іхняй паразы. Рузвэлт таксама прыватна сустрэўся з султанам Мугамадам V і выказаў сваю падтрымку незалежнасьці Марока па вайне[14]. Гэта стала паваротным момантам, бо мараканскія нацыяналісты наважыліся адкрыта імкнуцца да поўнай незалежнасьці[14]. Марока атрымала незалежнасьць ад Францыі ў 1956 годзе, пасьля чаго адбыліся значныя гарадзкія пераўтварэньні і сацыяльна-эканамічныя зрухі[15].

Remove ads

Эканоміка

Thumb
Сучасны бізнэсовы цэнтар Касаблянкі.

Рэгіён Вялікай Касаблянкі ўважаецца за лякаматыў разьвіцьця мараканскай эканомікі. Тут сканцэнтраванае 32% вытворчых адзінак краіны і 56% прамысловай працы. У рэгіёне спажываецца 30% ад нацыянальнай вытворчасьці электраэнэргіі. З аб’ёмам экспарту ў 93 мільярды мараканскіх дыямаў рэгіён робіць унёсак у памеры 44% у агульную прамысловую вытворчасьць каралеўства. Блізу 33% нацыянальнага прамысловага экспарту ці 27 мільярдаў мараканскіх дыямаў у грашовым эквіваленце прыяпадае на Вялікую Касаблянку. Таксама гэта галоўны цэнтар банкаўскай справы ў Марока[16].

Адным з найважнейшых экспартных тавараў Касаблянкі ёсьць фасфаты. Іншыя галіны прамысловасьці ўлучаюць рыбалавецтва, вытворчасьць рыбных кансэрваў, нарыхтоўку лесу, вытворчасьць мэблі, будаўнічых матэрыялаў, шкла, тэкстылю, электронікі, тавары з апрацаванай скуры, харчовыя прадукты, сьпіртныя напоі, безалькагольныя напоі і цыгарэты[17]. На марскія парты Касаблянкі і Магамэдыі прыпадае палова ўсіх міжнародных камэрцыйных апэрацыяў у Марока. Касаблянка ўважаецца за важны фінансавы цэнтар краіны і Афрыкі.

Remove ads

Транспарт

Thumb
Аўтобус у Касаблянцы.

У горадзе працуе трамвай, сетка якога ў 2024 годзе складалася з чатырох лініяў працягласьцю 74 км з 110 прыпынкамі[18][19][20]. У Касаблянцы таксама ўкаранёная сыстэма хуткаснага аўтобуснага транспарту. З 1970-х гадоў улады места плянавалі пабудаваць сыстэму мэтро, каб неяк разьвязаць праблемы затораў і дрэннай якасьці паветра[21][22]. Аднак у 2014 годзе гарадзкая рада прагаласавала за адмову ад праекту праз высокія выдаткі і пастанавіла наўзамен працягнуць пашырэньне ўжо дзейнай трамвайнай сыстэмы[23].

Транспартная кампанія Марока прапануе прыватныя міжгароднія аўтобусы з рознымі маршрутамі, якія абслугоўваюць найбольш вядомыя мараканскія гарады, а таксама шэраг эўрапейскіх гарадоў. Аўтобусы гэтай кампаніі адыходзяць з аўтобуснага вакзала на вуліцы Лява Афрыканскага ля Цэнтральнага рынку ў самым цэнтры гораду. Яшчэ адная кампанія, вядомая як Supratours, таксама прапануе аўтобусныя перавозкі з крыху больш нізкай цаною, але іхныя аўтобусы рушаць ад вакзала на вуліцы Віляд-Зіян[24]. Далей на той жа вуліцы ёсьць яшчэ адзін аўтобусны вакзал пад назвай Вілад-Зіян. Гэты вакзал ёсьць найбуйнейшым у краіне і штодня абслугоўвае больш за 800 аўтобусаў, арыентуючыся ў першую чаргу на бяднейшае насельніцтва Марока[25][26].

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads