Кастрыз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кастрыз (па-ангельску: Castries) — сталіца і самы вялікі горад Сьвятой Люсіі, адначасова зьяўляецца сталіцай акругі Кастрыз. Зьяўляецца буйным портам Карыбскага мора. Насельніцтва налічвае каля 70 тыс. жыхароў. Горад знаходзіцца на паўночна-заходнім узьбярэжжы вострава. Порт гораду прымае як буйныя круізныя караблі, так і невялікія яхты. У горадзе існуюць шматлікія кітайскія рэстараны, супэрмаркеты і іншыя разнастайныя гандлёвыя пункты. Шырокае разьвіцьцё ў горадзе атрымала сыстэма паслугаў таксі. У Кастрыз знаходзіцца адзіная на ўвесь востраў пошта, таму што ў астатняй частцы краіны звычайныя паштовыя адрасы не ўжываюцца. Уся пошта ідзе праз галоўны паштовы офіс Кастрыз.
Горад быў заснаваны французамі ў 1650 годзе пад назвай Карэнадж, назва была зьмененая ў 1756 годзе ў гонар маркіза дэ Кастрыза, камандуючага францускімі войскамі на Корсыцы.
Тройчы горад быў зруйнаваны пажарамі, у 1785, 1812 і ў 1948 гадах.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Кастрыз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads