Корсыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́рсыка (па-француску: Corse) — востраў у Міжземным моры і адзін з рэгіёнаў (тэрытарыяльная супольнасьць) Францыі. Востраў ляжыць на ўсходзе ад Італіі, прыблізна на вышыні Абруцца, на поўначы ад італьянскага вострава Сардынія і ў паўднёва-заходнім кірунку ад Францыі. Пасьля Сыцыліі, Сардыніі і Кіпру Корсыка зьяўляецца чацьвертым паводле велічыні востравам у Міжземным моры.
Тэрытарыяльная супольнасьць Корсыка (рэгіён з асаблівым статусам) складаецца з двух дэпартамэнтаў: Верхняя Корсыка і Паўднёвая Корсыка.
Асобы статус рэгіёну вызначае наяўнасьць рэгіянальнага парлямэнту (61 дэпутат) з правам назіраньня за законатворчасьцю Нацыянальных збораў Францыі. Сталіца рэгіёну — Аячча.
Remove ads
Геаграфія і насельніцтва

Плошча рэгіёну — 8 680 км². Рэльеф гарысты.
Насельніцтва — 316 257 чалавек (2014), зь якіх каля 30 тыс. эмігрантаў (пераважна з краінаў Магрыбу). Мовы: француская (дзяржаўная), карэннае насельніцтва размаўляе карсыканскаю моваю, якая лічыцца дыялектам тасканскай мовы.
Гісторыя
З 850 па 1034 гг. Корсыка знаходзілася пад уладаю маўраў. Пасьля востраў перайшоў пад кантроль Генуэскай рэспублікі. У 1768 годзе Генуя перадала востраў Францыі за даўгі. На Корсыцы нарадзіўся Напалеон Банапарт, а таксама сям’я вайсковых і дзяржаўных дзеячаў Абатучы.
Прамысловасьць
Асноўнаю прадукцыяй Корсыкі зьяўляецца віно і аліўкавы алей.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads