Кастрычніцкая РУУС (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кастрычніцкая раённая ўправа ўнутраных справаў Менску[2] — РУУС у Кастрычніцкім раёне Менску.
Падпарадкоўваецца ГУЎС Менгарвыканкаму. Разьмяшчаецца пад адрасам: вуліца Фабрыцыўса, 26.
Remove ads
Начальства
Начальнікі РУУС Кастрычніцкага раёну:
- Начальнік РУУС — палкоўнік міліцыі Аляксандар Міхайлавіч Рыдзецкі
- Першы намесьнік начальніка РУУС — начальнік крымінальнай міліцыі — палкоўнік міліцыі Віталь Міхайлавіч Макрыцкі
- Намесьнік начальніка РУУС — начальнік міліцыі грамадзкае бясьпекі — палкоўнік міліцыі Віталь Мікалаевіч Семянцоў
- Намесьнік начальніка РУУС па ідэалягічнай рабоце і кадравым забясьпячэньні[3] — падпалкоўнік міліцыі Віталь Веніямінавіч Мурзіч
Remove ads
Гісторыя
Загадам Міністэрства ўнутраных справаў СССР ад 14 сьнежня 1956 году былі створаныя 5 раённых аддзелаў міліцыі ў Менску:
- Варашылаўскі
- Кагановіцкі (сучасны Кастрычніцкі)
- Ленінскі
- Сталінскі
- Фрунзэнскі
Усе яны існавалі пры раённых Саветах дэпутатаў. 9 верасьня 1957 году Кагановіцкі раён Менску перайменавалі ў Кастрычніцкі, адпаведны аддзел міліцыі таксама перайменавалі ў Кастрычніцкі. У сваім складзе аддзел міліцыі меў:
- аддзяленьне крымінальнага вышуку
- аддзяленьне па барацьбе з крадзяжом сацыялістычнае (г. зн. дзяржаўнае) ўласнасьці
- аддзяленьне дазнаньня
- пашпартнае аддзяленьне
- 2 дзяржаўтаінспэктара
- 20 ўчастковых ўпаўнаважаных[4]
- камандзір узвода
- 5 камандзіраў аддзяленьняў
- 45 чалавек радавых і сяржантаў
Remove ads
Тэрыторыя
Абслугоўвае ўвесь Кастрычніцкі раён Менску.
Катаваньні
- Існуюць дакумэнтальныя сьведчаньні (відэазапіс), што 10 жніўня 2020 году ва ўнутраным двары Кастрычніцкай РУУС м. Менску супрацоўнікі ставілі на калені і зьбівалі затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў[5].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads