Кастын Курэля

румынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Кастын Курэля
Remove ads

Кастын Рамэо Курэля (па-румынску: Costin Curelea; нар. 11 ліпеня 1984 году, Бухарэст, Румынія) — румынскі футбаліст, нападнік. У 2011 годзе правёў 1 матч у складзе нацыянальнай зборнай Румыніі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У сваім першым матчы за «Спартул» Кастын забіў два галы. У Лізе 1 згуляў свой першы матч супраць клюбу «Уніра», 31 ліпеня 2004 году. Праз два месяцы яму ўдалося забіць свой першы гол у найвышэйшым дывізіёне. У канцы сэзону 2005—2006 гадоў «Спортул» быў паніжаны ў клясе паводле фінансавых чыньнікаў, але Кастын вырашыў працягнуць выступы за клюб. З таго часу ён неаднаразова станавіўся найлепшым бамбардзірам каманды. У сэзоне 2006—2007 гадоў, Курэля забіў 14 галоў у 29 матчах[2].

У сакавіку 2013 году на правах арэнды перайшоў у менскае «Дынама». Кантракт быў разьлічаны да ліпеня 2013 году з далейшым правам выкупу[3]. Паводле словаў Сяргея Гурэнкі запрашэньне румына ў беларускі клюб было ініцыятывай Алега Пратасава, які ў свой час працаваў у Румыніі й запрыкмеціў гульца[4]. У пачатку ліпеня менскае «Дынама» ня здолела дамовіцца пра выкуп гульца і Курэля пакінуў беларускі клюб па сканчэньні тэрміну арэнды[5].

Міжнародная

У 2011 годзе правёў матч за нацыянальную зборную Румыніі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads