Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў (Віцебск)
праваслаўны храм у Віцебску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на гістарычнай Трынітарскай вуліцы[a]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў | |
![]() Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′16.54″ пн. ш. 30°12′20.38″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Сайт | vitprav.by/2407.html |
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў | |
![]() |
Комплекс Віцебскага трынітарскага кляштару складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса (далучаецца да ўсходняга боку касьцёла). У наш час у будынку касьцёла дзее царква Покрыва Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, катэдральны сабор Віцебскай і Аршанскай япархіі, у кляштарным корпусе — прыходзкі дом і прыпісная царква Афанасія Берасьцейскага.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1758 годзе ў Віцебску з фундацыі харунжага Мікалая Рэвута пачалося будаваньня кляштару трынітарыяў. У 1760 годзе драўляны касьцёл урачыста асьвяцілі пад тытулам Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1806 годзе збудавалі мураваны кляштарны корпус, у 1814 годзе[1] — мураваны касьцёл. У 1807—1809 гадох пры кляштары дзеяла школа.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1847 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1858—1862 гадох — перабудавалі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну яна зноў пачала дзеяць. У гэты час сюды з створанага бальшавікамі музэю атэізму перанесьлі мошчы Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай (у 1943 годзе іх перавезьлі ў полацкі Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр). Помнік пацярпеў ад ваенных дзеяньняў у 1944 годзе.
У 1986 годзе мескія ўлады пастанавілі аднавіць помнік. У 1989 годзе будынак перадалі Маскоўскаму патрыярхату. У 1992 годзе скончылася рэканструкцыя, у выніку якой будынку вярнулі аблічча па маскоўскай перабудове. Пазьней купалы-цыбуліны пазалацілі, а ў нішах зрабілі росьпісы, што не адпавядае нават даваеннаму стану помніка.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл
Касьцёл — 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Над галоўнымм фасадам узвышаліся вежы, накрытыя шатровымі дахамі, з трыкутным франтонам паміж імі.
Па маскоўскай перабудове над дахам збудавалі барабан з купалам-цыбулінай, такія купалы ж паставілі над вежамі. Зьмянілася фома франтона.
Кляштарны корпус
Кляштарны корпус — прастакутны ў пляне будынак пад 2-схільным дахам з трыма аформленымі плястычнымі надбудовамі — слыхавымі лучковымі аконнымі праёмамі на кожным схіле. Роўнічныя фасады падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі ў плястычных ліштвах.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- 1840—1845 гг.
- каля 1860 г.
- 1884 г.
- 1884 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- С. Юркоўскі, 2-я палова XIX ст.
- 1893 г.
- 1893 г.
- Па маскоўскай перабудове. С. Пракудзін-Горскі, 1912 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- ліпень 1941 г.
- ліпень 1941 г.
- 1941—1942 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1942—1943 гг.
- 1943 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Інтэр’ер
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads