Касьцёл Божага Цела (Іказьнь)
рыма-каталіцкі храм у Іказьні (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Іказьні. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Божага Цела | |
![]() Касьцёл Божага Цела | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Іказьнь |
Каардынаты | 55°37′30″ пн. ш. 27°15′35″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэараманскі стыль |
Дата заснаваньня | 1912 |
Касьцёл Божага Цела на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Божага Цела | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Каталіцкая парафія ў старажытным мястэчку Іказьні зьявілася, відаць, не пазьней за 1499 год. Уладальнік мястэчка Іван Сапега, сакратар вялікага князя Аляксандра, у 1501 годзе атрымаў ад Папы Аляксандра VI дазвол на будаваньне парафіяльнага касьцёла пад тытулам Сьвятога Духа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзел Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Іказьнь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Драўляныя будынкі неаднаразова зьнішчаліся пажарамі (апошні драўляны касьцёл збудавалі ў 1814 годзе). Нарэшце ў 1906 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла, якое скончылася 17 верасьня 1912 году.
Найноўшы час
У 1919 годзе ксёндз Міхал Буклярэвіч стаў адным з арганізатараў сялянскага паўстаньня супраць бальшавіцкай улады. Пры здушэньні выступленьня сьвятара і ягоную сястру расстралялі. У 1940-я гады савецкія ўлады зьнішчылі помнік на магіле сьвятара і яго сястры. У кастрычніку 1995 году мясцовыя жыхары аднавілі помнік.
Remove ads
Архітэктура

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 2-вежавая, 3-нэфавая базыліка з трансэптам, апсыдай і закрысьціямі. Абапал галоўнага фасаду ўзвышаюцца 2 магутныя шатровыя вежы, паміж якімі 2-схільны шчыт з акном-ружай у цэнтры[1]. Дэкор будынка даволі стрыманы. Апрача разнастайных праёмаў і нішаў, у ім выкарыстоўваюцца ступеньчатыя контрфорсы і аркатура.
Вакол касьцёла агароджа з бутавага каменю. На цьвінтары знаходзіцца валун з памятным надпісам сьвятару Міхалу Буклярэвічу і ягонай сястры Эміліі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads