Касьцёл Божага Цела (Багушэвічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Божага Цела — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Багушэвічах. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на левым беразе ракі Вусы (тэрыторыя старажытнага гарадзішча). Дзее. Твор архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Божага Цела | |
![]() Касьцёл Божага Цела | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Багушэвічы |
Каардынаты | 53°42′52.61″ пн. ш. 28°49′11.49″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Божага Цела на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Божага Цела | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Мураваны касьцёл у Багушэвічах збудавалі ў сярэдзіне 1840-я гады як фамільную капліцу-пахавальню ўладальнікаў сядзібы Сьвентаржэцкіх. Капліца ўваходзіла ў склад сядзібна-паркавага ансамблю.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі. Гэта 6-гранны ў пляне будынак цэнтрычнай кампазыцыі. З заходняга боку да яго далучаецца прастакутная ў пляне апсыда, з усходняга — прытвор з стральчатым уваходным парталам. З кутоў будынку масіўныя контрфорсы, якія завяршаюцца фіяламі. У цэнтры ўзвышаецца 6-гранная шатровая вежа, завершаная шпілем. Сьцены і грані вежы праразаюцца стральчатымі аконнымі праёмамі і нішамі, апярэзваюцца аркатурнымі фрызамі.
Унутраная прастора перакрываецца зорчатым скляпеньнем зь ляпнымі нэрвюрамі. Вузкія сходы вядуць на хоры з ажурнай агароджай (чыгуннае ліцьцё) ва ўсходняй частцы асноўнага аб’ёму. Філёнгавыя ўваходныя дзьверы стральчатага абрысу аздабляюцца арнамэнтальнай разьбой з выявамі мудрагеліста сплеценых паміж сабой вэнзэляў, віньетак, лістоў і галінак. У капліцы існавала крыпта-пахавальня[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads