Касьцёл Божага Цела (Крашын)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Божага Цела — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Крашыне. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка каля могілак, пад адрасам вуліца Паўлюка Багрыма, 22. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Божага Цела | |
![]() Касьцёл Божага Цела | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Крашын |
Каардынаты | 53°12′01″ пн. ш. 26°09′44″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Касьцёл Божага Цела на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Божага Цела | |
![]() |
За касьцёлам знаходзіцца магіла паэта Паўлюка Багрыма з помнікам у выглядзе стэлы зь невялічкім бюстам паэта, а таксама памятны валун з надпісамі па-лацінску і па-беларуску: «Vita brevis — Patria eterna», што азначае «Жыцьцё кароткае — Радзіма вечная».
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл у Крашыне збудавалі ў 1442 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па дргуім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Крашын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1818 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.
У 1881 годзе паэт і каваль Паўлюк Багрым уласнаруч вырабіў жырандолю для сядзібы Сьвятаполк-Завадзкіх, якія пазьней перадалі яе ў касьцёл.
Найноўшы час
У 1920-я гады ў Крашыне збудавалі новы мураваны касьцёл. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у будынку якога разьмясьцілі музэй Паўлюка Багрыма. У 1990-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры мадэрну. Прастакутны ў пляне ўзьняты на высокі цокаль будынак з пашыранай алтарнай часткай і прастакутнай апсыдай-рызалітам, завершанай 2-гранным шчытом. Фасад праразаецца ў цэнтры высокай і глыбокай аркавай нішай, якая з бакоў дэкаруецца лапаткамі і прастакутнымі нішамі. У завяршэньні фасаду высокі прастакутны атык з 2-гранным шчытом і кутнімі 4-граннымі пінаклямі; у цэнтры рэльефная выява крыжа. 2-схільны дах з вальмай на апсыдай завяршаецца вытанчанай 8-граннай шатровай сыгнатуркай. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі з аркавымі броўкамі.
Ва ўнутранай прасторы апсыда адкрываецца ў нэф аркавым прасьветам і асьвятляецца тарцовай паўкруглай люкарнай. Памяшканьні перакрываюцца цыліндрычным скляпеньнем. Пры ўваходзе галерэя хораў. У інтэр’еры захоўваецца абраз XIX ст. «Апостал»[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі і графіка
- Старыя здымкі і графіка
- Стары касьцёл, 1914 г.
- Інтэр’ер старога касьцёла, 1914 г.
- Праект новага касьцёла, 1930 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Жырандоля Паўлюка Багрыма
- Магіла Паўлюка Багрыма
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads