Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар кармэлітаў (Мядзел)
помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мядзеле (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Ма́ці Бо́жай Шкапле́рнай[a] і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мядзеле. Знаходзіцца ў Старым Мядзеле[b]. Дзее. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў | |
![]() Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар кармэлітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Мядзел |
Каардынаты | 54°52′57″ пн. ш. 26°55′22″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1754 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў | |
![]() |
Комплекс складаецца з касьцёла і плябаніі, капліца і кляштарны корпус не захаваліся (кляштар збудавалі наноў у 2010-я гады).
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Мураваны касьцёл у Старым Мядзеле збудавалі ў 1754 годзе з фундацыі ўладальніка мястэчка Антона Кошчыца. Разам з касьцёлам збудавалі мураваныя плябанію і кляштарны корпус.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мядзел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1834 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, у будынках якога часова разьмясьцілі манастыр базылянак, пераведзеных зь Менскага Траецкага манастыра.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), тады ж росьпісы на сьценах касьцёла замазалі белай фарбай.
Найноўшы час
У 1920 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынкі касьцёла і кляштару каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перадалі ў карыстаньне мясцовай сяльгасхіміі[c]. У гэтым ж час зруйнавалі Мядзельскую Кальварыю.
У 1989 годзе будынак касьцёла перадалі каталікам, а ў парафію вярнуліся айцы кармэліты. У пачатку 2000-х гадоў пачалося аднаўленьне Кальварыі.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл
Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Мае крыжовую кампазыцыю, арганізаваную вакол 8-граннага ядра, звонку схаваную ў кубічным аб’ёме. З трох бакоў, апроч усходняга алтарнага, разьмяшчаюцца портыкі ў выглядзе падвойных карынцкіх калёнаў, злучаных франтонамі з разарванымі антаблемэнтамі. У месцы разрыву знаходзяцца аркавыя аконныя праёмы. На галоўным фасадзе такі аконны праём афармляецца бальконам з каванай агароджай. Масіўны купал мае 2-часткавую канструкцыю. Ніжняя частка, якая абапіраецца на васьмярык, праразаецца люнэтамі і лучковымі праёмамі. Верхняя частка мае выгляд 8-граннай вежы-ліхтара і завяршаецца сфэрычным дахам. Пад купалам праходзіць абыходная галерэя (захавалася часткова).
Усярэдзіне магутныя няроўнабаковыя апоры-пілёны падтрымліваюць 8-гранны сьветлавы барабан самкнутага купала зь люкарнамі. У кутніх частках, па-за апорамі, утвараюцца невялікія квадратныя ў плане кампартамэнты, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі і прызначаныя дзеля закрысьціяў і баптыстэрыя. Апорныя пілёны афармляюцца здвоенымі пілястрамі карынцкага ордэру з пазалочанымі капітэлямі. Апоры злучаюцца папарна прасьценкамі, у ніжняй частцы якіх месьцяцца ўваходныя парталы ў кутнія памяшканьні, а над імі — нішы-табэрнакулы з конхамі ў выглядзе ракавінаў, дзе разьмяшчаюцца скульптуры сьвятых. Інтэр’ер аздабляецца ў стылі ракако.
Плябанія
Разьмешчаная побач з касьцёлам плябанія — помнік архітэктуры пераходнага пэрыяду ад барока да клясыцызму. Гэта 2-павярховы будынак асымэтрычнай кампазыцыі, накрыты высокім 2-схільным дахам. Паверхня сьценаў мае строгую і ляканічную архітэктурную апрацоўку. Фасады праразаюцца невялікімі прастакутнымі вокнамі і лэкаруюцца лапаткамі. Тарцы будынка завяршаюцца высокімі трыкутнымі франтонамі зь невялікімі аконнымі праёмамі.
Унутраны плян зьменены. 4 невялікія памяшканьні злучаюцца паміж сабой анфілядна[2].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1930 г.
- А. Віслоцкі, 1930 г.
- Ю. Клос, 1930 г.
- Е. Гопэн, 1938 г.
- да 1930 г.
- да 1930 г.
- да 1930 г.
- М. Лісевіч, да 1930 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад касьцёла
- Плябанія
- Адбудова кляштарнага корпуса
Заўвагі
- Касьцёл Маці Божай Шкаплернай часта блытаюць з драўляным касьцёлам Сьвятога Станіслава (напрыклад, у Беларускай энцыкляпэдыі — «Мядзельскі Станіславаўскі касьцёл кармэлітаў»[1]), які напраўду знаходзіўся ў Новым Мядзеле і згарэў ў Другую сусьветную вайну
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads