Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Канвелішкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Канвелішкі)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса — помнік архітэктуры першай чвэрці XX стагодзьдзя ў Канвелішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку. Дзее. Твор драўлянай архітэктуры нэаготыкі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
КраінаБеларусь
ВёскаКанвелішкі
Каардынаты54°13′45.19″ пн. ш. 25°28′14.95″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Стары касьцёл, каля 1900 г.

Першы драўляны касьцёл у Канвелішках заснавалі ў 1808 годзе. 28 жніўня 1809 году яго кансэкравалі пад тытулам Сьвятога Мікалая. Гэты касьцёл згарэў у пачатку XX ст.

Будаваньне новага драўлянага касьцёла вялося ў 1916—1925 гадох.

Архітэктура

Помнік драўлянай архітэктуры нэаготыкі. Складаецца з аднолькавых вышынёй 4-сьценнага зруба і выцягнутай 5-граннай апсыды з бакавымі закрысьціямі. Над фасадам узвышаецца стромкая 2-ярусная чацьверыковая вежа-званіца з шпілем, зь яе бакоў падобныя, але меншыя сыгнатуркі; паміж імі трыкутны франтон. Тры ўваходы маюць аркавыя парталы з вокнамі-ружамі над імі. Астатнія праёмы з паўцыркульнымі архівольтамі[1].

Унутраная прастора падзяляецца 6 слупамі на тры нэфы, бакавыя зь якіх апярэўваюцца абхаднымі галерэямі пад роўнай стольлю. У архітраве цэнтральнага нэфу пэрымэтрам зьмяшчаюцца карціны на эвангельскія сюжэты ў паўкруглых рамах. У інтэр’еры тры алтары: галоўны — у стылі нэабарока, з абразом Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў цэнтры і Маці Божай Балеснай у другім ярусе, левы бакавы — прысьвечаны Сьвятой Ганьне, правы бакавы — тытульны, прысьвечаны Сьвятому Мікалаю, біскупу і мучаніку.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads