Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Канвелішкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса — помнік архітэктуры першай чвэрці XX стагодзьдзя ў Канвелішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку. Дзее. Твор драўлянай архітэктуры нэаготыкі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Канвелішкі |
Каардынаты | 54°13′45.19″ пн. ш. 25°28′14.95″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса |
Remove ads
Гісторыя

Першы драўляны касьцёл у Канвелішках заснавалі ў 1808 годзе. 28 жніўня 1809 году яго кансэкравалі пад тытулам Сьвятога Мікалая. Гэты касьцёл згарэў у пачатку XX ст.
Будаваньне новага драўлянага касьцёла вялося ў 1916—1925 гадох.
Архітэктура
Помнік драўлянай архітэктуры нэаготыкі. Складаецца з аднолькавых вышынёй 4-сьценнага зруба і выцягнутай 5-граннай апсыды з бакавымі закрысьціямі. Над фасадам узвышаецца стромкая 2-ярусная чацьверыковая вежа-званіца з шпілем, зь яе бакоў падобныя, але меншыя сыгнатуркі; паміж імі трыкутны франтон. Тры ўваходы маюць аркавыя парталы з вокнамі-ружамі над імі. Астатнія праёмы з паўцыркульнымі архівольтамі[1].
Унутраная прастора падзяляецца 6 слупамі на тры нэфы, бакавыя зь якіх апярэўваюцца абхаднымі галерэямі пад роўнай стольлю. У архітраве цэнтральнага нэфу пэрымэтрам зьмяшчаюцца карціны на эвангельскія сюжэты ў паўкруглых рамах. У інтэр’еры тры алтары: галоўны — у стылі нэабарока, з абразом Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў цэнтры і Маці Божай Балеснай у другім ярусе, левы бакавы — прысьвечаны Сьвятой Ганьне, правы бакавы — тытульны, прысьвечаны Сьвятому Мікалаю, біскупу і мучаніку.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads