Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Малыя Шчытнікі)

помнік архітэктуры XVIII ст. у Малых Шчытніках (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Малыя Шчытнікі)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Малых Шчытніках. Знаходзіцца ў парку на тэрыторыі былой сядзібы. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Thumb
Былы касьцёл да надбудовы купалоў-цыбулінаў
КраінаБеларусь
ВёскаМалыя Шчытнікі
Каардынаты52°14′10.27″ пн. ш. 23°29′34.24″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыльбарока
Дата заснаваньняXVIII ст.
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на Вікісховішчы

У наш час у будынку касьцёла дзее царква Покрыва Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касьцёл, да 1939 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны касьцёл у Малых Шчытніках збудавалі ў 1742 годзе як прысядзібны.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Малыя Шчытнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

Thumb
Інтэр'ер касьцёла, да 1939 г.

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам. За савецкім часам яго зачынілі. У 1988 годзе побач з касьцёлам паставілі камень з высечанамі на ім словамі мысьляра К. Лышчынскага: «О падарожны! Не міні гэтых камянёў. Ты на іх не спатыкнесься, калі не спатыкнесься на ісьціне. Усьвядоміш ісьціну ля камянёў, бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта мана. Вучэньне мудрацоў — сьвядомы падман».

Thumb
Былы касьцёл па надбудове купалоў-цыбулінаў

У 1990-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2000-я гады над франтонам былога касьцёла надбудавалі тры купалы-цыбуліны[1], сьцены перафарбалі ў неўласьцівы помніку блакітны колер.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады аздабляюцца насычанай архітэктурнай плястыкай — лапаткамі паміж высока ўзьнятымі лучковымі аконнымі праёмамі. Галоўны фасад завяршаецца 3-кутнымі з «заломам» франтонам з лучковым акном і круглай люкарнай на восі. Галоўны ўваход вылучаецца нізкім прытворам, кампазыцыя якога паўтарае галоўны фасад. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высока ўзьнятымі невялікімі лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках.

Архітэктурная плястыка інтэр’еру абмяжоўваецца 2 пілястрамі абапал увахода і 2 лучковымі нішамі на алтарнай сьцяне. Заля перакрываецца драўляным корабавым скляпеньнем. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры на 2 драўляных слупах[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads