Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Параф’янава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Параф’янаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Касьцельная, 1. Дзее. Твор архітэктуры нэабарока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Параф’янава |
Каардынаты | 54°53′09″ пн. ш. 27°34′34″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэабарока[d] |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл ў Параф’янаве ў 1630 годзе фундаваў Мельхіёр Гіляшкевіч, архідыякан віленскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Параф’янава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
У 1908 годзе на сродкі парафіян і намаганьнямі ксяндза Б. Корна пачалося будаваньне мураванага касьцёла, у асноўным скончанае да 1913 году.
Найноўшы час
У 1930 годзе віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі кансэкраваў касьцёл. У 1956 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога прыстасавалі пад склад. У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэабарока. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам. Выцягнуты прэзьбітэрыюм з паўкруглым завяршэньнем атачаецца абхадной галерэяй. Цэнтральны нэф і трансэпт накрываюцца ўзаемна пэрпэндыкулярнымі 2-схільнымі дахамі з трыкутнымі франтонамі на тарцах. 2-ярусны галоўны фасад вылучааецца чацьверыковымі вежамі з складанай кампазыцыяй завяршэньняў. Фасады аздабляе багатая ордэрная плястыка: прафіляваныя карнізы, пілястры, вялікія і разнастайныя сваёй формай праёмы.
Усярэдзіне 8 слупоў падзяляюць унутраную прастору на тры нэфы. Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, бакавыя нэфы — крыжовымі. Слупы і сьцены падзяляюцца падвойнымі пілястрамі і аздабляюцца арнамэнтальным росьпісам і гіпсавымі барэльефамі на тэму «Крыжовы шлях Хрыста», выкананымі ў 1927 годзе. Алтар у стылі нэабарока мае выгляд накладнога калённа-пілястравага портыка, дэкараванага алебастравымі выявамі сьвятых[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- Э. Навіцкі, 1908 г.
- 1941 г.
- 20 чэрвеня 1944 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
- Галоўны алтар
- Бакавы алтар
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads