Параф’янава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Параф’я́нава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Галядзе. Цэнтар сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 10 км ад Докшыцаў, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янаў (лінія Маладэчна — Полацак); на аўтамабільнай дарозе Мядзел — Докшыцы.
Remove ads
Параф’янава — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Remove ads
Назва
Існуюць тры варыянты напісаньня тапоніму: Парфенава, Параф’янава (рас. Парафьяново) і Параф’янаў (польск. Paraphjanów). Форму Парфенава дагэтуль ужываюць мясцовыя жыхары, таксама яе выкарыстаў пісьменьнік Кастусь Акула ў рамане «Гараватка». Аднак абедзьве назвы (Парфенава і Параф’янава) лічацца традыцыйнымі. З гэтый прычыны існуе два тлумачэньні паходжаньня тапоніму: ад слова «парафія» альбо ад імя Парфен.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Параф’янава датуецца 1435 годам. У 1559 годзе маёнтак налічваў 66,5 сох і 17 земляў (надзелаў бедных сялянаў, якія ня мелі цяглавой жывёлы).
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Параф’янава ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1630 годзе тут узьвялі драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Параф’янава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, пазьней Віленскай губэрні. 18 жніўня 1795 году расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Віленскай архідыяцэзіі, як і большасьць іншых уладаньняў Каталіцкай царквы. У розныя часы Параф’янавам валодалі Пшазьдзецкія, Тышкевічы, Слатвінскіх. Каля 1880 году тут збудавалі бровар. У 1902—1906 гадох за 2 км ад мястэчка праклалі Балагоўска-Сядлецкую чыгунку.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Параф'янава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Параф’янава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Параф’янава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Дунілавіцкага павету Наваградзкага, з 1922 году Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Параф’янава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 год тут было 486 двароў. У 2000-я гады Параф’янава атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Будоўля касьцёла, каля 1900 г.
- Чыгуначная станцыя, 1907 г.
- Чыгуначная станцыя, да 1915 г.
- Касьцёл, 1941 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Параф’янаве працуюць сярэдняя школа, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Забудова
Вуліцы і пляцы
У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Прамысловая вуліца[6].
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Бровар (1880)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1904)
- Сьвіран (1930-я)
Страчаная спадчына
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1630)
Галерэя
- Краявіды Параф'янава
- Касьцёл з боку апсыды
- Сьвіран
- Новы касьцёл каля станцыі
Асобы
- Мечыслаў Бабровіч (1891—1915) — беларускі крытык, публіцыст і празаік
- Юры Гіль (1942—2008) — беларускі грамадскі дзяяч; пахаваны ў Параф’янаве
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads