Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Чэрыкаў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Чэрыкаў)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Чэрыкаве. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Дзее. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаБеларусь
МестаЧэрыкаў
Каардынаты53°34′00″ пн. ш. 31°22′58″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэараманскі стыль, клясыцызм і нэаготыка
Першае згадваньне1669
Дата заснаваньня1669
Будаваньне18621869 гады
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню рымска-каталіцкая парафія ў Чэрыкаве ўпамінаецца ў 1669 годзе ў сынодзе Казімера Сапегі, на той час яна належала да Аршанскага дэканату Віленскага біскупства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Чэрыкаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць, а ў 1790 годзе пры ім заснавалі кляштар кармэлітаў. У 1792 годзе збудавалі новы драўляны касьцёл.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар[1]. У 1862—1869 гадох на месцы драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл[2].

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Па Другой сусьветнай вайны ў 1950 годзе яго перарабілі пад дом культуры, потым выкарыстоўвалі як кінатэатар і клюб.

У 2019 годзе будынак вярнулі адноўленай каталіцкай парафіі, а 11 жніўня таго ж году ў ім адбылася першая імша.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта працяглы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, да якога далучаецца 5-гранная апсыда. Бакавыя фасады падзяляюцца лапаткамі і рустам, апярэзваюцца гарадковым фрызам[3].

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 192

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads