Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Дунілавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Дунілавічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1850 году. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дунілавічы |
Каардынаты | 55°4′33″ пн. ш. 27°14′8″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў | |
![]() |
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. Да пачатку XX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі будынак кляштару (імаверна, захаваліся падмуркі).
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Касьцёл будаваўся ў 1769—1773 гадох пры 2-павярховым мураваным кляштары дамініканаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Дунілавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1850 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, па чым касьцёл дзеяў як парафіяльны.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Да пачатку XX ст. расейскія ўлады зруйнавалі будынак кляштару.
Найноўшы час
У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл — помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам і прастакутнай апсыдай. 2-схільныя дахі крылаў трансэпта і цэнтральнага нэфа закрываюцца ў тарцах фігурнымі франтонамі. Над разьвітым антаблемэнтам галоўнага фасаду — 2 чацьверыковыя з скошанымі вугламі 2-ярусныя вежы з паўсфэрычнымі купаламі і дэкаратыўнымі ліхтарамі.
Вакол касьцёл агароджа з каванай брамай, помнік архітэктуры нэарэнэсансу[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- Кляштар, да 1900 г.
- 1915—1916 гг.
- Па вяртаньні каталікам, 1920-я гг.
- Ю. Клос, 1930 г.
- 1931 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Інтэр’ер
- Хоры
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads