Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Індура)
рыма-каталіцкі касьцёл у Індуры (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Індуры. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы колішняга мястэчка, на гістарычнай Ваўкавыскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры ампіру і нэабарока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Індура |
Каардынаты | 53°27′31.11″ пн. ш. 23°53′15.31″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэабарока[d] і нэаклясыцызм |
Аўтар праекту | Вільгельм Срока[d] |
Заснавальнік | Ян Давойна[d] |
Дата заснаваньня | 1522 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл ў Індуры фундаваў у 1522 годзе маршалак Ян Давойна
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Індура апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
У 1815 годзе замест драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл. У 1900 годзе сьцены касьцёла размалявалі велічнымі фрэскамі. У 1901—1904 гадох праводзілася рэканструкцыя касьцёла: да паўночнага і паўднёвага фасадаў прыбудавалі вежы, з усходняга боку зрабілі прыбудову, якая ўлучае трансэпт, апсыду і закрысьціі.
Найноўшы час
За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Remove ads
Архітэктура

Помнік архітэктуры ампіру і нэабарока. Складаецца з 3-нэфавага асноўнага аб’ёму зь нізкім 2-схільным дахам, шырокага трансэпту, маленькай паўцыркульнай апсыды з бакавымі прыбудовамі і дзьвюх рознавялікіх вежаў. Яны завяршаюцца фігурнымі купаламі з шатровымі ліхтарамі. Асноўны аб’ём захаваў плястычнае афармленьне пачатку XІX ст. Галоўны фасад з магутным 4-калённым портыкам з атыкам і вялікім паўцыркульным праёмам. Сьцены ўсім пэрымэтрам апярэзваюцца дарычным антаблемэнтам і падзяляюцца пілястрамі. Вокны паўцыркульныя, вялікія, у тонкіх прафіляваных ліштвах, у аркавых нішах фасада стаяць драўляныя фігуры сьвятых.
Унутраная прастора мае выцягнутую падоўжнай восьсю крыжападобную ў пляне кампазыцыю. Скляпеньні ў асноўным аб’ёме крыжовыя, у трансэпце столь роўная. Сьцены падзяляюццца пілястрамі. У апсыдзе і каля ўсходняй сьцяны трансэпту стаяць тры алтары (цёмнае дрэва з пазалочанымі элемэнтамі), выкананыя ў стылі позьняга клясыцызму. Галоўны алтар, створаны на аснове 2-калённага карынцкага портыка, зьмяшчае барэльефную выяву Найсьвяцейшай Тройцы, у франтоне — разьбяная выява Ўсябачнага Вока. Пры сьценах прэзьбітэрыюму стаяць разьбяныя фігуры Сьвятога Пятра (налева) і Сьвятога Паўла, у кутах прэзьбітэрыюму стаяць фігуры Сьвятога Францішка (налева) і Сьвятога Антонія. Левы бакавы алтар зьмяшчае абраз Індурскай Божай Маці, у другім ярусе — абраз Сьвятога Казімера. Правы алтар зьмяшчае абраз «Цуд Сьвятога Станіслава», у другім ярусе — абраз Сьвятога Юрыя. Амбон, разьмешчаны на левай ад алтара апоры, аздабляецца выявамі Пана Езуса і Апосталаў. Сьцены касьцёла аздабляюцца фрэскамі: на левай сьцяне прэзьбітэрыюму — «Сьвяты Францішак здымае з Крыжа Пана Езуса», на правай — «Спыненьне буры» (Езус і рыбакі ў лодцы), у левым крыле трансэпта — «Апошняя Вячэра», у правым — «Зьвеставаньне». На столі над цэнтральнай жырандольлю выявы чатырох эвангелістаў. Над прытворам месьцяцца арганныя хоры, дзе стаіць барокавы арган з папярэдняга касьцёла.
Касьцёльны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамамі, улучае 1-павярховую плябанію, капліцу-грот (канец XX ст.), драўляную скуптуру, парк[1].
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Брама
- Капліца-грот
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads