Індура
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інду́ра[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Індуры. Цэнтар сельсавету Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1360 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад Горадні, на аўтамабільнай дарозе Горадня — Вялікая Бераставіца.
Індура — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Індура ўпамінаецца ў пачатку XVI стагодзьдзя як двор маршалка Яна Давойнавіча, які ў 1522 годзе фундаваў тут драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, папярэдне ў 1525 годзе заснаваўшы мястэчка.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Індура ўвайшла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 2-й палове XVI—XVII стагодзьдзях маёнткам валодалі Кішкі, Радзівілы, Пацы, Валовічы, Ісайкоўскія, Млечкі, у XVIII ст. — Агінскія, Салагубы, Масальскія.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у баі каля Індуры швэдзкі генэрал Мэерфэльд атрымаў перамогу над расейска-саксонскім войскам. У 1720 годзе ў мястэчку ў часе кірмашу зьбіраўся дзеля раскладкі падаткаў Літоўскі Ваад[2]. У 1770—1780 гадох тут жыў знакаміты цадзік Хайкель (Хаім) Індурскі, да якога зьязджаліся хасіды з усіх канцоў Вялікага Княства Літоўскага[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Індура апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Гарадзенскага павету. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні Бжастоўскіх, Казлоўскіх.
На 1833 год у Індуры працавала 8 крамаў[4]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 314 двароў, дзеялі касьцёл, царква, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі прыходзкая вучэльня, пошта, фэльчарскі пункт, бровар, 2 вінакурні, 16 майстэрняў, вапнавы завод і 8 корчмаў, праводзіліся таргі ў нядзелі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Індуру занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Індуры
- Сынагога
- Вуліца Ваўкавыская. Лазьня, 1882 г.
- Малітоўная школа, 1886 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Індура абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[5]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Індура апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам сельскай і мескай гмінаў Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 4 і 6 сьнежня 1932 году ў мястэчку адбыліся дэманстрацыі сялянаў (каля 300 чал.) супраць падатковай палітыкі ўраду, у падтрымку выступленьняў сялянаў в. Баранава.
У 1939 годзе Індура ўвайшла ў БССР, дзе 1 траўня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам сельсавету. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 21 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 29 сьнежня 1949 году статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1995 год у Індуры было 562 двары, на 1997 год — 552. У 2007 годзе вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Сынагога, да 1939 г.
- Палац, 1940 г.
- Каля касьцёла. К. Казанскі, 1940 г.
- Малацьба. К. Казанскі, 1940 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 559 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 496, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 55, жабракоў 4[6]; 1878 год — 2426 чал., у тым ліку 2200 юдэяў[7]; 1897 год — 2681 чал.
- XX стагодзьдзе: 1971 год — 1549 чал.; 1995 год — 1288 чал.[8]; 1997 год — 1574 чал.[9]; 1999 год — 1525 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1360 чал.
Інфраструктура
У Індуры працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Remove ads
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Рагачоўскага вуліца | Ваўкавыская вуліца |
? | Крынкаўская вуліца |
? | Мяшчанская вуліца |
? | Сынагогальны пляц |
З урбананімічнай спадчыны Індуры да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Гарадзенская. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Аляксандраўская вуліца[10].
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
На паўночна-заходняй ускраіне Індуры знаходзіцца гарадзішча XI—XIII стагодзьдзяў
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1815)
- Могілкі: старыя каталіцкія; юдэйскія
- Сынагога (1885)
- Сядзіба (XIX ст.)
- Царква Аляксандра Неўскага (1881; мураўёўка)
Галерэя
- Краявіды Індуры
- Касьцёл. Косьніца
- Вуліца мястэчка
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads