Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішчална)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ішчалне. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка, на левым беразе ракі Ішчалнянкі. Дзее. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ішчална |
Каардынаты | 53°39′53.89″ пн. ш. 24°52′38.39″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
З паўднёвага боку касьцёла знаходзіцца старажытны сонечны гадзіньнік — узор дакладнай мэханікі, вырабленай у Вільні ў XVIII ст.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1515 годзе падкаморы надворны Андрэй Давойна заснаваў у Ішчалне першы драўляны касьцёл. У 1713 годзе згарэла касьцельная плябанія.
У 1755—1761 гадох на сродкі харунжага гарадзенскага Юзэфа Вала замест драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл[1]. У канцы XVIII ст. пры касьцёле дзеялі школа і шпіталь.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ішчална апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У XIX ст. побач з касьцёлам збудавалі званіцу.
У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) пробашч касьцёла а. Адам Фалькоўскі зачытаў з касьцельнай катэдры Маніфэст Народнага ўраду, 25 чэрвеня 1863 году расейскія ўлады расстралялі яго ў Лідзе. Беспасярэдні ўдзел у паўстаньні браў парафіянін Ян Сямашка, высланы расейскімі ўладамі ў Сыбір.
Найноўшы час
Па Другой Сусьветнай вайне касьцёл пэўны час дзеяў без сьвятара. З 1991 году касьцёл зноў дзее.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока. Гэта 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Над вузкай цэнтральнай роўніцай галоўнага фасада ўзвышаюцца квадратныя ў пляне вежы, якія рэльефна выступаюць з асноўнага аб’ёму і маюць нізкае шаломападобнае завяршэньне. Фасадныя і бакавыя роўніцы вежаў апярэзваюцца карнізамі, падзяляюцца роўнымі прастакутнымі філёнгамі і праразаюцца прастакутнымі, лучковымі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Бакавыя фасады будынка завяршаюцца карнізам і падзяляюцца ў верхняй частцы двума радамі лучковых вокнаў.
Унутраная прастора перакрываецца драўляным лучковым скляпеньнем. Сьцены дэкаруюцца тонкімі злучанымі лапаткамі і завяршаюцца шырокім карнізам. Над бабінцам паміж аб’ёмамі вежаў месьцяцца ступеньчатыя ў пляне хоры. Інтэр’ер аздабляюць тры алтары і амбон. Галоўны алтар 2-ярусны: першы ярус, пастаўлены на высокім цокалі, падзяляецца калёнамі карынтскага ордэра на тры часткі і аддзяляецца ад другога яруса хвалепадобным антаблемэнтам зь ляпным дэкорам. У цэнтры другога ярусу — картуш з люнэтам, з бакоў якога месьцяцца маляўнічыя панэлі і дэкаратыўныя вазы. Два бакавыя алтары формай і дэкорам напамінаюць галоўны, але крыху меншыя за яго, завяршаюцца скульптурнымі кампазыцыямі. Амбон хвалепадобнай формы, дэкаруецца ляпнымі ракайлямі, скульптурнай кампазыцыяй на біблейскія тэмы[2].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- 1926 г.
- 1927 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Сонечны гадзіньнік
- Брама
- Плябанія
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads