Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Зэльва)
помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Зэльве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Зэльве. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Зэльва |
Каардынаты | 53°09′00.60″ пн. ш. 24°48′23.24″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Аўтар праекту | Юзаф Піюс Дзяконскі[d] |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя


Вялікае Княства Літоўскае
Рымска-каталіцкая парафія ў Зэльве ўтварылася ў 1407 годзе. Першы касьцёл быў драўляным.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Зэльва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
У 1913 годзе скончылася будаваньне новага мураванага касьцёла.
Найноўшы час
У 1950-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога ў розны час выкарыстоўвалі як крама, сховішча збожжа, склад.
У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго аднавілі.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 2-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Мае сымэтрычна-восевую кампазыцыю, у якой дамінуюць 2-ярусныя масіўныя вежы, завершаныя складанымі паводле малюнку канічнымі шпілямі (першы ярус квадратны ў пляне, другі — 8-гранны з вузкімі паўцыркульнымі праёмамі). Асноўны аб’ём накрываецца высокім вальмавым дахам з 2-прыступкавай навісьсю на галоўным фасадзе. Уваход мае выгляд адкрытай галерэі з шырокімі паўцыркульнымі і вузкімі сьпічастымі праёмамі, партал уваходу з трыкутным завяршэньнем. Сьцены асноўнага аб’ёму і апсыды ўмацоўваюцца контрфорсамі, праразаюцца сьпічастымі вокнамі[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Інтэр’ер
- Алтар
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads