Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Новы Пагост)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Новым Пагосьце. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Новы Пагост |
Каардынаты | 55°29′45.60″ пн. ш. 27°28′29.40″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл у Новым Пагосьце збудавалі ў 1593 годзе з фундацыі канцлера Льва Сапегі і караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы. У 1656 годзе будынак касьцёла аднавілі па пажары.
Новы драўляны касьцёл збудавалі ў 1766 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Новы Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1845 годзе ён упамінаецца як струхнелы. У 1859 годзе будынак касьцёла аднавілі і пашырылі.
Найноўшы час
У 1949 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад склад збожжа, пазьней — пад спартовую залю. У 1990 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны зруб пад 2-схільным дахам, які выходзіць на фасад трыкутным франтонам, завершаным 3-яруснай 4-граннай сыгнатуркай, над алтарнай часткай — 1-яруснай. Да 5-граннай апсыды далучаюцца бакавыя квадратныя ў пляне высокая і нізкая закрысьціі. Гарызантальна ашаляваныя фасады падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сьцяжкамі.
Касьцёл атачаецца бутавай агароджай, у куце якой, перад касьцёлам, стаіць 4-гранная 2-ярусная драўляная вежа-званіца. Верхні каркасны адкрыты ярус-звон накрываецца пакатым шатровым дахам, ніжні глухі гарызантальна ашаляваны[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads