Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Плюсы)

помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Плюсах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Плюсы)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Плюсах. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
КраінаБеларусь
ВёскаПлюсы
Каардынаты55°48′47.80″ пн. ш. 27°02′50.40″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэараманскі стыль
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы касьцёл у Плюсах збудавалі ў 1770 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Плюсы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1860 годзе стары касьцёл адрамантавалі. У пачатку XX ст. у мястэчку збудавалі новы мураваны касьцёл.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі сьпярша пад школу, потым — пад краму. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго аднавілі.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка памерамі 33,5 × 18,8 × 34 м, зь 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Абапал 3-часткавага фасаду ўзвышаюцца 2-ярусныя 4-гранныя вежы зь сьпічастымі шатрамі. У цэнтры фасад завяршаецца 2-гранным атыкавым шчыпцом з круглай люкарнай наверсе і 5-пралётнай аркадай унізе. Аркавы ўваходны праём афармляецца прастакутным парталам. Архітэктура будынка засноўваецца на форме паўцыркульнай аркі, пакладзенай у малюнак уваходнага партала, трыфорыюма над ім, біфорыюма вежаў. Другі ярус галоўнага фасаду вылучаецца аркатурным фрызам, завершаным 2-гранным шчытом з акном-ружай. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі ў 2-абломных цагляных ліштвах і лапаткамі ў прасьценках, апярэзваюцца зубчастымі фрызамі[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads